Прыгажэй, Княгінін!

У цэнтры Княгініна прыбавілася прыгажосці — тут заззялі яркімі фарбамі толькі што пасаджаныя кветкі. Паўдзельнічалі ў добрай справе не толькі мясцовыя жыхары, але і госці.
— Сёння да нас прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталія Жыбуль, — уводзіць у курс спраў старшыня Княгінінскага сельскага выканаўчага камітэта Вольга Галко. — Як аказалася, невыпадкова, бо дэпутат мае карані з нашага сельсавета, тут нарадзілася яе мама.
І Наталія Пятроўна прапанавала правесці такую акцыю — пасадзіць кветкі. З’явіліся яны на новай клумбе «Смоўж» у парку — яна зроблена з друзу і металічнай сеткі і запоўнена глебай. Каркас клумбы дапамог зрабіць Станіслаў Варапай з вёскі Выгалавічы. Таксама высадзілі кветкі ля помніка загінуўшым землякам. А каб унесці нешта новае, побач пасадзілі кветкі ў цікавай карзіне. Дарэчы, кветачніцы для вёскі нам дапамаглі зрабіць на Княгінінскім вытворчым участку Вілейскага камбікормавага завода і газанапаўняльнай станцыі.
— Мая мама родам з Княгінінскага сельсавета — з вёскі Ліпкі, што ля Выгалавічаў. Яна вучылася ў Кня-
гінінскай школе, закончыла яе з сярэбраным медалём, — дзеліцца Наталія Жыбуль. — Палову канікул я праводзіла тут, у бабулі. І мае лепшыя ўспаміны дзяцінства звязаны не толькі з Рабунню, адкуль родам, а і з Ліпкамі, Выгалавічамі, Княгінінам. Таму было прыемна сёння прыехаць сюды, пасадзіць кветкі. Акцыя прайшла з падтрымкай намесніка старшыні райвыканкама Іны Барыевай. Цікава было пазнаёміцца з дзецьмі. Бачу, якія яны неабыякавыя, і хочацца пажадаць ім поспехаў у жыцці.
У пасадцы кветак удзельнічалі навучэнцы 9-10 класаў мясцовай школы, удзельнікі валанцёрскага атрада «Садружнасць». Разам з імі былі другі сакратар райкама БРСМ Наталля Шчамель, класны кіраўнік 10 класа Кацярына Гарбачук і педагог-арганізатар Наталля Пуня.
— Дзеці ў нас актыўныя, — дадае Наталля Віктараўна. — Недарэмна ж атрад па выніках мінулага года атрымаў падзяку абласнога камітэта БРСМ за ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — Добрае сэрца».

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: удзельнікі акцыі — ля помніка загінуўшым землякам; такая арыгінальная клумба з’явілася ў Княгініне.
Фота аўтара.



31 мая 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  84 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела