Навіны Мядзельшчыны

У райвыканкаме 23 мая адбылося пасяджэнне раённага аператыўнага штаба студэнцкіх атрадаў. Падчас яго правялі семінар-вучобу прадстаўнікоў арганізацый, якія плануюць прымаць студатрады.

***

У навучальным семінары для студэнтаў-практыкантаў у НДЦ «Зубраня» ўдзельнічалі студэнцкія педагагічныя атрады з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Падчас семінара будучыя важатыя знаёміліся з педагагічнымі тэхналогіямі, вывучалі методыку, пабывалі на экскурсіі па цэнтры. Удзел у рабоце семінара прынялі таксама важатыя з Усерасійскага дзіцячага цэнтра «Арляня».

***

На Мядзельшчыне пройдзе традыцыйны археалагічны летнік ля вёскі Наўры. Маладыя аматары гісторыі і археалогіі правядуць раскопкі крывіцкіх курганаў Х-пачатку ХІІ стагоддзяў пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Мікалая Плавінскага. Археалагічны летнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запланаваны на першую палову жніўня.

***

Студэнты II курса кафедры спартыўнага і рэкрэацыйнага турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у навучальным веласіпедным паходзе. Праходзіў ён па Нарачанскім краі. Студэнты пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай і прыроднымі аб’ектамі Нацыянальнага парку «Нарачанскі». Наведалі вёскі Занарач, Засвір, Свір, Шэметава, Камарова, прыродны комплекс «Блакітныя азёры», пабывалі на азёрах Нарач, Свір, Мядзел, Вялікія Швакшты.



30 мая 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 лебедзі на Мястры від на Мядзел на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси