Сумесная праца на хутары Бароўка

Актывісты Мядзельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ў рамках акцыі “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак” сумесна з супрацоўнікамі філіяла “ДЭУ № 66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” навялі парадак на хутары Бароўка Сваткаўскага сельсавета.
Там падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі сагналі жыхароў двух хутароў, закідалі дом гранатамі і падпалілі яго. Пакутніцкую смерць прынялі дзесяць чалавек, сярод якіх было трое сямігадовых дзяцей. Зараз на гэтым месцы стаіць мемарыяльны знак, на якім пералічаны імёны ўсіх загінуўшых. Перыядычна тут праводзяць мітынгі-рэквіемы, прымеркаваныя да памятных дат. Ну а ў астатні час ушанаваць памяць мірных жыхароў могут спыніцца звычайныя людзі, якія праязджаюць міма.
Добраўпарадкаванне зоны адпачынку і
стаянкі ля помніка ляжыць на “ДЭУ № 66” і райкаме БРСМ. Прадстаўнікі арганізацый рэгулярна праводзяць тут працоўныя акцыі, адна з такіх якраз прайшла ў маі. У ёй прымалі ўдзел другі сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Шчамель, галоўны бухгалтар Сяргей Багданаў, а таксама сакратар Аляксей Батурын. Асноўная праца была накіравана на тое, каб прыбраць галлё пасля абрэзкі кустоў работнікамі “ДЭУ № 66”. А таксама ўцэлым навесці парадак на тэрыторыі зоны адпачынку.
Акрамя галля, атрад сабраў на стаянцы вялікі пакет смецця: бутэлькі, абгорткі ад фастфуду, старыя газеты і нават абутак. Першае, пра што думаеш, калі бачыш забруджаны ўчастак — людзі, якія пакінулі смецце ў такім памятным месцы, нявыхаваныя і не ўмеюць шанаваць прыроду. Але амаль адразу знайшлася прычына такіх паводзін: нягледзячы на тое, што на дарозе ўсталяваны знак “Месца адпачынку”, на самой стаянцы няма ніводнай скрыні для смецця. Вядома, гэта не апраўдвае тых, хто разводзіць бруд, у рэшце рэшт, можна ўзяць пакет з сабой і давезці да бліжэйшага кантэйнера. Але, пагадзіцеся, складана патрабаваць захавання чысціні, калі для гэтага не створаны неабходныя ўмовы.
Наколькі можна меркаваць, гэту праблему хутка вырашаць. Бо хутар Бароўка да “Дажынак-2018” яшчэ чакае пераўтварэнне. БВУП “Нарачпрафбуд” ужо заліў новы бетонны пастамент для помніка, а таксама плануе работы па абліцоўцы яго пліткай. “ДЭУ № 66” адказвае за стаянку і збіраецца цалкам перакласці асфальт. Працы будзе шмат і застаецца спадзявацца, што падчас добраўпарадкавання пляцоўкі не забудуць пра такі неабходны “аксесуар” як сметніца.

Аляксандра ГАРАЧКА.
Фота аўтара.



29 мая 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька на Блакітных азёрах            Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси