ЯК паведаміў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Андрэй Марозаў, першымі на Мядзельшчыне да кашэння траў прыступілі ў ААТ “Занарачанскі”.

***

У МІНУЛУЮ суботу на базе Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі адбыўся раённы фестываль гумару. Праходзіў ён у новым фармаце: гумарыстычная мініяцюра і STAND UP-маналог. У гумарыстычнай мініяцюры найлепш выступіла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А ў STAND UP-маналогу перамог гімназіст Аляксандр Вярбіцкі. Пра гэта паведаміла другі сакратар райкама БРСМ Наталля Шчамель.

***

РОЗНАПЛАНАВЫЯ мерапрыемствы правялі ў рамках Сусветнага дня аховы працы ў Крывіцкім ВПК д/с-СШ. Камісія па перыядычным кантролі ажыццявіла маніторынг працоўных месцаў маладых работнікаў. Старшыня прафкама Галіна Ярчак правяла круглы стол па тэме “Ахова працы: малады работнік”. У школьнай газеце “Аглядальнік” з’явілася старонка па тэме Сусветнага дня аховы працы.

***

ПАВОДЛЕ інфармацыі аддзела загс райвыканкама, у красавіку на Мядзельшчыне нарадзілася 16 дзетак, зарэгістравана 12 шлюбаў.



14 мая 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 лебедзі на Мястры 06-012 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела