У выніку засталіся без жылля

Нядаўна ў судзе раёна разгледжаны дзве грамадзянскія справы па іску РВУП “Мядзельская ЖКГ”. Яны датычаць высялення неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі з жылля камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, якое наймалі, без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.
Першая — у адносінах да Яўгена Адамовіча, які пражываў у кватэры №1 дома №4 па завулку 2-му Піянерскаму ў
г. п. Свір. Другая — Генадзія Голуба, які пражываў у кватэры № 11 дома № 29 па вуліцы Юбілейнай г. Мядзела.
У пададзеных заявах ісцец указаў, што мужчыны за карыстанне жыллём, пачынаючы з ліпеня 2016 года, не плацяць. У выніку ў абодвух утварылася запазычанасць: у Адамовіча — на суму 550 рублёў 71 капейка, у Голуба — 653 рублі 54 капейкі. Акрамя таго, ім налічана пеня: першаму — 1479 рублёў 57 капеек і другому — 559 рублёў 3 капейкі.
Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка накіравала адказчыкам пісьмовыя папярэджанні (Адамовічу — 30 верасня 2016 года, Голубу — 28 лютага 2017 года) аб неабходнасці выканання дагавора найму жыллёвага памяшкання і яго магчымым скасаванні. Аднак яны былі пакінуты неплацельшчыкамі без рэагавання.
Падчас судовых пасяджэнняў і Яўген Рыгоравіч, і Генадзій Іванавіч з іскам пагадзіліся.
Суд уважліва вывучыў дакументы абедзвюх грамадзянскіх спраў і прыйшоў да высновы, што іскавыя патрабаванні РВУП “Мядзельская ЖКГ” у дастатковай ступені абгрунтаваныя і належаць задавальненню.
Зыходзячы з вышэй сказанага і кіруючыся артыкуламі 302-306 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, суд прыняў рашэнне аб высяленні і Яўгена Адамовіча, і Генадзія Голуба з жылых памяшканняў, якія яны наймаюць, без выдзялення іншага жылля. А таксама спагнаць з абодвух на карысць РВУП “Мядзельская ЖКГ” па 73 рублі 50 капеек.
Магчыма, прынятае рашэнне жорсткае, але вымушанае. Сапраўды, колькі ж можна займацца ўгаворамі наконт таго, што квартплату, за іншыя паслугі трэба плаціць рэгулярна і ў поўным аб’ёме, што і робіць пераважная большасць законапаслухмяных грамадзян.
Разам з тым, хочацца звярнуцца да асоб, якія яшчэ не зразумелі, што разлік за пражыванне адносіцца да абавязковых штомесячных выдаткаў, задумацца. Бо яны могуць з часам стаць наступнымі прэтэндэнтамі на высяленне з жылля, якое займаюць.

І. МАЛЕВІЧ.
Старшыня суда раёна.
М. ЛУБНЕЎСКАЯ.
Супрацоўнік рэдакцыі газеты “Нарачанская зара”.



11 мая 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 Царква ў Крывічах _dsc1133-3 возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси