А пасяўную “праспалі”

МАНІТОРЫНГ Камітэта дзяржкантролю сведчыць пра тое, што некаторыя кіраўнікі «праспалі» падрыхтоўку да веснавой кампаніі.
Прастоі сельскагаспадарчай тэхнікі ў час пасяўной па прычыне паломак і неаператыўнага іх ухілення выяўлены ў 8 з 16 гаспадарак (ААТ «Уша» Бярэзінскага, «Валожынскі льнокамбінат» Валожынскага, імя Скварцова і Маёрава Старадарожскага, ТАА «Мара-агра» Барысаўскага, КСУП «Ухвала» Крупскага і «Ганута-Агра» Чэрвеньскага раёнаў). У шэрагу гаспадарак на момант маніторынгу адсутнічаў неабходны запас гаруча-змазачных матэрыялаў. Напрыклад, у КСУП «Стайкі» Вілейскага раёна тэхніка не працавала па прычыне адсутнасці паліва.
Разам з тым, не ўсюды ажыццяўляецца адпаведны кантроль за расходаваннем паліва. Напрыклад, у ААТ «Кастрычніцкая рэвалюцыя» Дзяржынскага раёна з 37 трактароў лічыльнікі расходу паліва былі ўстаноўлены толькі на 32, ва ўнітарным прадпрыемстве «Пік-Лясное» Капыльскага раёна — з 71 трактара лічыльнікі адсутнічалі на 43.
Асобныя сельгасарганізацыі не забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі. Напрыклад, фосфарнымі ААТ «Халопенічы» і «Старасельскае» былі забяспечаны толькі на 2 працэнты ад патрэбы, ААТ «Майскае-Агра» і КСУП «Ухвала» Крупскага раёна — на 3 працэнты. Факты сяўбы без унясення тукаў устаноўлены ў 16 гаспадарках вобласці. Безумоўна, гэта паўплывае на ўраджайнасць. У трох гаспадарках выяўлена неналежнае захоўванне мінеральных угнаенняў (ААТ «Суднікоўскі» і КСУП «Сівіца» Валожынскага, ААТ «Кастрычніцкая рэвалюцыя» Дзяржынскага раёнаў), што можа прывесці да яго псавання.
Парушаюцца галіновыя рэгламенты пры сяўбе сельскагаспадарчых культур. Найбольш распаўсюджана няякаснае закрыццё насення (выяўлена ў пяці гаспадарках вобласці). Напрыклад, у ААТ «Грыцэвічы» Клецкага раёна кепска закрыта насенне ячменю на плошчы каля 50 гектараў.

Упраўленне кантролю за работай АПК
Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.



11 мая 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 на Блакітных азёрах         возера Мястра  Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси