За выніковую працу

ВОСЬ і закончылася рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод». Актыўна прайшла яна на Мядзельшчыне. Асноўная мэта мерапрыемства, арганізатарам якога з’яўляўся прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу, — ушанаваць лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны, тых, хто дабіваецца найвышэйшых вытворча-эканамічных паказчыкаў, строга захоўвае працоўную і тэхналагічную дысцыпліну.
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая пабывала літаральна ў кожнай гаспадарцы.
— Мы паставілі перад сабой задачу адзначыць лепшых жывёлаводаў з кожнай фермы, — расказвае Таццяна Эдуардаўна. — Кандыдатаў для ўшанавання прадастаўляла адміністрацыя таго ці іншага сельгаставарыства па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. У выніку атрымалася 50 чалавек. Усе яны сваёй штодзённай працай заслужылі гэта…
Падчас сустрэч Таццяна Сівіцкая шчыра дзякавала жывёлаводам за старанне і руплівасць, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў. Яна жадала далейшых поспехаў, моцнага здароўя, дастойных заробкаў, невычэрпнай энергіі і ўсяго самага добрага. Акрамя таго, уручала падзячныя лісты ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі. У многіх выпадках разам з прафсаюзным лідарам раёна да жывёлаводаў прыязджалі і культработнікі, якія дарылі свае музычныя віншаванні.
— У ААТ «Будслаўскае» на малочнатаварнай ферме «Палессе» праходзіў Дзень жывёлавода. На ім прысутнічалі лепшыя працаўнікі літаральна з кожнай фермы таварыства, — працягвае размову Таццяна Эдуардаўна. — На гэта мерапрыемства завітаў галоўны тэхнічны інспектар працы абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Аляксандр Мотуз. Ён выказаў шчырыя словы падзякі жывёлаводам і ўручыў аператарам машыннага даення кароў фермы «Палессе» Надзеі Кедроўскіх і Чаславе Касцюк, жывёлаводу комплексу «Матыкі» Валянціне Аношцы падзячныя лісты абкама прафсаюза і грашовыя прэміі.
Але не толькі яны вярталіся дадому ў гэты дзень з падарункамі. Далейшае ўшанаванне працягнула Таццяна Сівіцкая. Яна таксама ўручыла лісты-падзякі райкама прафсаюза і падарункі жывёлаводам фермы «Будслаў» Таццяне Камінскай, фермы «Яцкавічы» — Віктару Цівунчыку, комплексу «Матыкі» — Алене Мішынай, комплексу «Палессе» — Алене Пякарскай, аператару машыннага даення кароў малочнатаварнай фермы «Палессе» Дзмітрыю Ніколіну. Потым былі шчырыя віншаванні дбайным жывёлаводам ад работнікаў Будслаўскага сельскага Дома культуры.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымку: аператар машыннага даення кароў малочнатаварнай фермы «Палессе» Надзея Кедроўскіх і галоўны тэхнічны інспектар працы абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотуз.



12 красавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Жывёлагадоўля

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   _dsc1133-3 wjx6x-f4hhi 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси