І падсеў траў, і падкормка азімых

НАРЭШЦЕ красавіцкае сонейка прыгрэла як след і палеткі вызваліліся ад снегу. І хаця масавая пасяўная не стартавала, работы ў полі ў шэрагу гаспадарак пачаліся.

У панядзелак наведаліся ў ААТ «Зані», дзе пагутарылі з дырэктарам таварыства Уладзімірам Шмарам. Ён расказаў, што сяўбу яравых культур пакуль яшчэ не распачыналі. Але хлебаробы не сядзяць без справы. Падкормка азімых культур — таксама важны веснавы клопат механізатараў.

— Гэта адказная справа ў нас даручана Сяргею Пуню, — гаворыць Уладзімір Анатольевіч. — Універсальны агрэгат «Раса», які за ім замацаваны, не ведае прастояў. З раніцы да вечара Сяргей Серафімавіч шчыруе на палетках. У выніку азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 310 гектараў, а яшчэ падкормлена 30 гектараў рапсу.
— Гэта работа для мяне не новая, — расказаў пры сустрэчы Сяргей Пуня. — Летась таксама працаваў на «Расе». Акрамя таго, што ў сваёй гаспадарцы падкормліваў азімыя, дык яшчэ дапамагаў хлебаробам ААТ «Слабадская зара», СГФ «Дзягілі» і ТАА «Нарачанская Ніва 2004».
— Як сёлета ладзяцца справы? — пытаюся.
— У цэлым някепска. Але месцамі вельмі гразка, буксуе «Раса». У тым, што ў нас азімыя падкормлены на плошчы больш за 80 працэнтаў ад запланаванага, заслуга не толькі мая. Угнаенні на поле падвозіць на «МАЗе» Мікалай Сіўчык. А загружаюць іх спрытна Віктар Сівіцкі і Вера Аляшкевіч. Яны і летась працавалі са мной. Справу добра ведаюць. Таму прастояў практычна не бывае, — чую ў адказ.
— Абкатаў у рабоце трактар «МТЗ-952» у агрэгаце з сеялкай «СПУ-6» вопытны хлебароб Пётр Паршута, — працягвае размову дырэктар таварыства. — Менавіта яму было даручана падсяваць шматгадовыя травы. І гэту работу ён выканаў на плошчы 135 гектараў, што складае 90% да плана. Дзякуй яму за старанне і руплівасць. Хутка Пётр выведзе свой трактар у агрэгаце з сеялкай на яравы клін. Словам, клопатаў у хлебаробаў зараз прыбаўляецца з кожным днём.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымку: дбайны гаспадар самаходнага агрэгата «Раса» Сяргей Пуня.
Фота
Аляксандра Высоцкага.



12 красавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Царква ў Слабадзе 223_ Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела