Прывітанне, Андрэй!

Мая міліцыя мяне беражэ… Знаёмы выраз. Яго мы чуем па радыё, чытаем у газетах. Так яно і на самай справе. На жаль, здараюцца іншыя выпадкі. Асобныя супрацоўнікі міліцыі лічаць так: калі ў мяне пагоны, то закон заўсёды на маім баку.
… З уступа-разважання пачынаю невыпадкова. Неаднойчы даводзілася сустрэцца з абыякавасцю супрацоўнікаў міліцыі. Але сёння пра іншае. І вось такая карцінка: Вербная нядзеля, разам з унучкай Анечкай збіраемся ў касцёл, каб прыняць удзел у богаслужэнні, звязаным з адметнай падзеяй жыцця Ісуса Хрыста. Зранку акуратна складаем галінкі вярбы, упрыгожваем зелянінай, кветкамі, радуемся ўрачыстасці, якая мае адбыцца.
Да касцёла едзем на машыне. Пры павароце да храма бачым на дарозе знакі, якія забараняюць далейшы праезд, за імі — міліцэйскую машыну. Спыняемся, далей ідзём пешшу. І раптам… Дзверы машыны адчыняюцца, насустрач выходзіць чалавек у пагонах маёра. Сэрца ёкае: напэўна, нешта не так — мо не там спыніліся, мо ідзём не па абочыне… Але што такое? Міліцыянер усміхаецца, ветліва вітаецца. “Са святам вас! — гаворыць.— з Вербнай нядзеляй! Няхай прыемнай будзе служба ў храме. Шчасця, здароўя вам і ўсёй вашай сям’і”.
Сказаць, што пасля гэтага? А вось што: зноў з’яўляецца светлы, прыўзняты настрой, узнікае гонар за нашу міліцыю, за такіх вось прыстойных, добра выхаваных людзей.
…Служба закончана. Разам з вялікай колькасцю людзей вяртаемся назад. Зноў бачым таго самага маёра. На твары прыемная ўсмешка, ён жадае ўсім вернікам светлых свят і асцярожнага, акуратнага шляху дадому.
Міжволі ўзгадваю тэлевізійны кліп “Прывітанне, Андрэй!” з удзелам Андрэя Малахава. Публіка вітае, публіка радуецца. Падобнае назіралася і ў дадзеным выпадку.
Дарэчы, вось гэты міліцыянер, супрацоўнік ДАІ, таксама Андрэй. Андрэй Купрэвіч. Пра яго ўжо даўно чутны толькі добрыя водгукі. А мне хочацца дадаць ад сябе асабіста: шчасця, здароўя і табе, мілы, добразычлівы чалавек. Поспехаў у далейшай адказнай службе. Службе па абароне нас — людзей, маленькай радзімы з назвай Мядзельшчына і ўсёй Беларусі.
В. Місуна.
г. Мядзел.



05 красавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Нам пішуць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  1-12 _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси