Ушанаваны за працу

КОЖНЫ дзень больш за 450 чалавек працуюць, каб зрабіць наша жыццё камфортным. Цёплыя батарэі, гарачая вада, чыстыя вуліцы і скверы — за ўсім гэтым стаіць карпатлівая, часам незаўважная, але заўсёды незаменная праца работнікаў раённага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Як у мінулым, так і сёлета, калектыў прадпрыемства забяспечвае выкананне сваёй галоўнай задачы — прадастаўляе насельніцтву і прадпрыемствам раёна ўвесь комплекс жыллёва-камунальных паслуг без значных перабояў і аварый, забяспечвае выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства.
Напярэдадні прафесійнага свята камунальнікі сабраліся ў гарадскім Доме культуры, дзе прайшоў урачысты сход. На ім прысутнічала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская.
З дакладам выступіў галоўны інжынер Уладзімір Шабовіч. Ён падкрэсліў, што прадпрыемства камунальнікаў сёння адно з самых буйных на Мядзельшчыне. Работнікі нясуць вахту 24 гадзіны ў суткі, сем дзён на тыдзень. Прычым працуюць з адказнасцю і вынікова. Прамоўца назваў шэраг вытворча-эканамічных паказчыкаў, з якімі камунальнікі падышлі да прафесійнага свята.
— Асаблівую ўвагу летась надавалі зніжэнню выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву. Прыемна, што даведзенае заданне па гэтым параметры рэалізавана з перавыкананнем, — падкрэсліў Уладзімір Аркадзьевіч. — Усе запланаваныя асноўныя вытворча-эканамічныя паказчыкі за мінулы год выкананы. А заслуга ў гэтым усіх, хто сёння сядзіць у гэтай зале, хто знаходзіцца на працоўных месцах.
Прамоўца таксама адзначыў, што калектыў дабіваецца някепскіх вынікаў на абласным узроўні. Напрыклад, па ахове працы за мінулы год мядзельскія камунальнікі занялі другое месца ў вобласці, па развіцці сацыяльна-бытавых умоў, спартыўнай і культурна-масавай рабоце — таксама ў лідарах. Але ніякіх дасягненняў не было б, каб не старанне і руплівасць людзей. Менавіта таму галоўны інжынер прадпрыемства з гонарам адзначыў, што Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны трактарыст участка аўтатранспарту горада Мядзела Андрэй Драгун, Ганаровай граматай Дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» заахвочаны машыніст кацельні «Буйкі» Васілій Малаш. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена галоўнаму бухгалтару прадпрыемства Сняжане Ляцяга, электраманцёрам па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Андрэю Часноўскаму і Сяргею Лаеўскаму, майстру сартавальнай станцыі Ігару Брэскаму, электрагазазваршчыку Дзмітрыю Курыловічу. Пад дружныя апладысменты прысутных Уладзімір Аркадзьевіч уручыў заслужаныя ўзнагароды.
Яркім момантам урачыстасці стала ўшанаванне работнікаў, якія прызнаны лепшымі па прафесіі, і іх прозвішчы заносяцца на Дошкі гонару: раённую — слесар па абслугоўванні цеплавых сетак Сяргей Мурзо і вадзіцель пагрузчыка Сяргей Давідовіч; Нарацкага сельскага Савета дэпутатаў — рабочая па добраўпарадкаванні населеных пунктаў участка добраўпарадкавання к. п. Нарач Раіса Баброўка.
Цёпла, ад душы прывітала прысутных і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская. Яна паведаміла, што Ганаровымі граматамі Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў узнагароджваюцца дырэктар РВУП «Мядзельская ЖКГ» Аляксандр Чарняўскі і галоўны інжынер Уладзімір Шабовіч. Падзяка аб’яўлена вядучаму бухгалтару, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Марыі Мялешцы і майстру па добраўпарадкаванні Алегу Рагіню.
— Кіраўніцтва прадпрыемства і прафсаюзны камітэт прыкладаюць вялікія намаганні для таго, каб работнікам былі створаны нармальныя ўмовы для працы і адпачынку, каб быў дастойны заробак, каб людзі адчувалі сябе камфортна, — падкрэсліла Святлана Анатольеўна. — Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ў мінулым годзе заняла прызавое месца ў раённым конкурсе. Сёлета рашэннем абласнога аб’яднання прафсаюзаў старшыня прафкама Марыя Мялешка занесена на абласную прафсаюзную Дошку гонару.
На ўрачыстасці былі агучаны прозвішчы тых работнікаў, фотаздымкі якіх будуць занесены на Дошку гонару прадпрыемства (дванаццаць чалавек). Усіх іх аб’ядноўвае адно — любоў да роднага прадпрыемства, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, адказнасць і дысцыплінаванасць.
З прыходам вясны пытанне добраўпарадкавання становіцца як ніколі актуальным. Чысціня павінна быць паўсюдна. Разавай акцыяй тут не абыдзешся. Таму і знаходзіцца гэта пытанне ў адміністрацыі прадпрыемства на пастаянным кантролі. Магчыма па гэтай прычыне на ўрачыстасці не раз узгадваліся людзі, які маюць непасрэднае дачыненне да чысціні і парадку ў горадзе і іншых населеных пунктах раёна. Гэта майстар па добраўпарадкаванні Алег Рагіня, рабочыя Раіса Баброўка, Марыя Звяруга, Сяргей Волкаў, Валерый Дулябенец, Мікалай Мурза, інжынер па добраўпарадкаванні і азеляненні Аліна Кібіцкая і іншыя.
Пра тое, што на прадпрыемстве працуе шмат старанных і адказных людзей, сведчыць той факт, што граматамі РВУП «Мядзельская ЖКГ» узнагароджаны 48 чалавек. Гэта людзі розных прафесій, яны займаюць розныя пасады, але кожны з іх вызначаецца стараннем і працавітасцю, адданасцю роднаму прадпрыемству.
Да мікрафона запрашаецца старшыня прафкама Марыя Мялешка. Яна таксама шчыра і цёпла павіншавала прысутных з прафесійным святам, пажадала далейшых поспехаў і ўручыла граматы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі 14 работнікам.
На заканчэнне ўрачыстасці галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Шабовіч яшчэ раз падзякаваў прысутным за працу. Ён пажадаў здароўя, аптымізму, шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўсім. Застаецца дадаць, што на працягу мерапрыемства свае музычныя падарункі адрасавалі работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі самадзейныя артысты Таццяна Іванова, Міхаіл Рабікаў, Вольга Навумава, Ян Рубанюк, Наталля Станчык. Нікога не пакінула абыякавым выступленне танцавальнага калектыву «Акварэль» — навучэнцаў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў. А ролі вядучых выдатна выконвалі Аксана Мельнічэнка — загадчыца дзіцячага сектара Мядзельскага гарадскога Дома культуры — і Аляксандр Куцкевіч — праграміст РВУП «Мядзельская ЖКГ».

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



05 красавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Людзі нашага краю

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай _dsc1133-3 dsc_5774-3 Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси