Літаратурная старонка

У гімназіі шмат таленавітых дзяцей. Ёсць будучыя навукоўцы, ёсць спартсмены, музыканты. Ёсць і тыя, хто валодае словам. Іх збірае пад сваім крылом аб’яднанне па інтарэсах “Спробы пяра”. Пра дзейнасць гэтай суполкі раёнка пісала ў снежні.
А сёння прапануем вашай увазе вершы дзяўчат, якія ззяюць яркімі паэтычнымі зорачкамі на небасхіле гімназіі.

РЫНА СКУРКО вучыцца ў 11 класе. Родам са Сватак. Мама ў яе — педагог Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка, гэта яна далучыла Іру да музыкі і літаратуры, тата працуе ў Нацыянальным парку “Нарачанскі”. А яшчэ ў Іры ёсць старэйшая сястра Аляксандра, якая таксама была зорачкай гімназіі, закончыла яе з залатым медалём. Вершы Іра пачала пісаць з 13-гадовага ўзросту.
Калі бачу гэтую невысокую танклявую дзяўчыну, адразу ўспамінаецца працяжная народная песня:
Ты ж мая, ты ж мая
Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая
Невялічкая…
Прыгожая, сціплая, зграбная, невялічкая… Але колькі выбуховай унутранай сілы ў гэтай сціплай дзяўчыны — можа здагадацца толькі той, хто чытаў яе вершы.
Ірыны радкі ўзрушаюць: яны абагульнена-філасофскія, алегарычныя, псіхалагічныя, глыбока індывідуальныя. Вершы-не-для-ўсіх. Вершы-для-абраных.
У Іры шмат прыхільнікаў у Расіі: творы дзяўчыны публікуюцца на сайце Поэт года пад нікам Ірына Форман. Калі-небудзь яна стане вядомай. А пакуль мы шчаслівыя, што Іра ёсць у нас. Пакуль што яна наша.
Чытайце і захапляйцеся!
ОСЕННЕЕ НОСТАЛЬЖИ
Осень блекнет. Опущены шторы.
Одиночество, грусть — вот её колорит.
Я люблю этот серый от дождика город
И его незатейливый вид.

Эта осень заставит грустить
И подумать о вещем, о вечном,
И любовь, и тепло оценить,
Восхвалить бесконечность.

Мимолётно коснётся щеки,
Осторожно обнимет за плечи
И бокалом холодной любви
Угостит в этот сумрачный вечер.

Я в плену у осенней погоды,
По душе мне её колорит.
Я люблю этот серенький город
И его незатейливый вид.

 

АНАСТАСІЯ ВЕРБІЛОВІЧ… Чорнавалосая смугляначка. Бойкая, рухавая, жвавая. Так і хочацца назваць Ганнай Чарнушкай з мележаўскай «Палескай хронікі».
Насця — з Занарачы. Вучыцца ў 9 класе. Яе мама — таксама педагог, а тата — будаўнік. У Насцінай сям’і — паэтычная дынастыя. Вершы пісалі мама і старэйшы брат. Вялікая дружная сям’я і дае, па словах дзяўчыны, сапраўднае натхненне. Насціна ўлюбёная тэма — прырода і браты нашы меншыя. Шмат у дзяўчыны грамадзянскіх і патрыятычных вершаў. Яе спробы пяра глыбокія і тонкія, з выдатным адчуваннем мовы і стылю.
Насця паспявае ўсё. Яна захапляецца і дакладнымі навукамі,
удзельнічае ў алімпіядах. У яе высокі сярэдні бал — 9,53.
Вельмі хочацца верыць, што Насця не кіне вершаскладанне — свой Божы дар.

 

СІМВАЛЫ
РОДНАГА КРАЮ
Куды вокам ні кінь —
Разліваецца сінь,
Бо Радзіму маю
Сінявокай завуць
За валошкі ў расе,
Што ў жыце растуць,
За лясныя крыніцы,
Што так звонка пяюць,
За абшары ільну,
Быццам мора, прастор,
За глыбокія, чыстыя
Вочы азёр.
А яшчэ Беларусь —
Край дрымучых лясоў,
Край магутных дубоў
І густых верасоў.
Сімвал моцы яе —
Зубр, пушчы ўладар,
Годна голаў нясе,
У сям’і — гаспадар.
Хай навек стане лёсам
Мір і лад на зямлі,
Хай лунаюць над плёсам
Птахі шчасця — буслы.



15 сакавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 dsc_5774-3 возера Мястра 223_

Пабрацімы Мядзела