Асноўны закон дзяржавы

Паважаныя
жыхары раёна!
Віншуем вас з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны Закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек мае права на дастойнае жыццё і асобаснае развіццё. Гэты важнейшы дакумент уключае ў сябе вопыт папярэдніх пакаленняў, ключавыя моманты гісторыі, традыцыі і культурныя асаблівасці нашай краіны і народа. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Выконваць асноўны Закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць — патрыятычны абавязак кожнага з нас. Жадаем усім жыхарам раёна дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

У кожнай дзяржаве Канстытуцыя з’яўляецца асноўным Законам, згодна з якім развіваюцца палітычныя, эканамічныя, культурныя адносіны, юрыдычна замацоўваюцца правы і абавязкі яе жыхароў. Гэта свайго роду важнейшы атрыбут, сімвал гонару і годнасці краіны ў сусветнай прасторы.
Канстытуцыя Беларусі прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года. Менавіта яна абвясціла нашу рэспубліку ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльна-прававой дзяржавай, устанавіла прэзідэнцкую форму кіравання. Гэта пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі беларускай дзяржавы. На рэспубліканскіх рэферэндумах, праведзеных 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004, былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю 1994 года. Дарэчы, гэтым дакументам, з усімі ўнесенымі ў яго папраўкамі, мы і кіруемся сёння, паводле яго жывём.
У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзевяць раздзелаў. У тым ліку — “Асновы канстытуцыйнага ладу”, “Асоба, грамадства, дзяржава”, “Выбарчая сістэма”, “Прэзідэнт, Парламент, Урад, суд”, “Мясцовае кіраванне і самакіраванне”, “Пракуратура, Камітэт дзяржаўнага кантролю”, “Фінансава-крэдытная сістэма Рэспублікі Беларусь”, “Дзеянне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і парадак яе змянення”, “Заключныя і пераходныя моманты”. Артыкуламі гэтага асноўнага дакумента замацавана свабода грамадзян і іх роўнасць у правах. Знойдзены баланс заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў, рэалізуюцца шматлікія дзяржаўныя сацыяльна-эканамічныя праграмы. У рэспубліцы ўстаноўлены прынцып вяршэнства права. Пад сваю абарону дзяржава ўзяла мацярынства, дзяцінства, састарэлых людзей, сям’ю, іншыя сферы. Ствараюцца неабходныя ўмовы для актыўнага ўдзелу грамадзян у палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці краіны. Неабыякавасць беларусаў да лёсу дзяржавы ў чарговы раз пацвердзілася падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, якія прайшлі 18 лютага бягучага года.
Грамадзяне Беларусі маюць права на працу, медыцынскае абслугоўванне, навучанне, змястоўны адпачынак. Моладзі гарантуецца права на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё. І гэта правільна, бо нельга вырасці патрыётам, калі не ганарышся гераічным мінулым свайго народа, не шануеш продкаў, бацькоў, старэйшых людзей, якія ўсё зрабілі дзеля дастойнага жыцця сёння. Пільная ўвага павінна аказвацца і падрастаючаму пакаленню — будучыні краіны.
Разам з гэтым неабходна памятаць, што мы маем не толькі правы, але і пэўныя абавязкі перад дзяржавай і яе народам, якія трэба выконваць, а не толькі нешта патрабаваць. Бо жыццё па дэмакратычных законах — гэта не жаданне рабіць тое, што хочацца. Парадак павінен быць усюды і ва ўсім, інакш — нічога не атрымаецца, наступіць хаос. Вось чаму кожны грамадзянін Беларусі павінен усведамляць і адказнасць — за сваю краіну, яе ўстойлівае і паспяховае развіццё. І вучыцца гэтаму патрэбна з дзяцінства. Пераканана, што немагчыма заставацца патрыётам Айчыны, калі не ведаеш законаў і, найперш, самага галоўнага — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта, дарэчы, і гаворыцца на ўроках грамадазнаўства, на іншых мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтай слаўнай даты, якія арганізоўваюцца ва ўстановах адукацыі і культуры раёна. Прычым робіцца гэта з адной мэтай — каб маладое пакаленне ведала гісторыю сваёй дзяржавы, ганарылася ёй.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



14 сакавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы від на Мядзел Касцёл у Засвіры   0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси