Інтэрактыўны даведнік

АЗЁРНАЯ Мядзельшчына заўсёды прыцягвала і прыцягвае аматараў-рыбаловаў. Каб правесці вольны час, аддацца любімай справе, едуць сюды шматлікія госці. Ды і адпачываючыя ў здраўніцах курорта іншы раз не супраць пасядзець з вудачкай над лункай з надзеяй на рыбацкае шчасце. Калі мясцовыя рыбаловы-аматары дасканала ведаюць амаль кожны вадаём, то такога нельга сказаць пра гасцей.
— Улічваючы пажаданні рыбаловаў, мы распрацавалі інтэрактыўны даведнік «Зімовая рыбалка ў Нарачанскім краі», — расказвае намеснік генеральнага дырэктара Нацпарку па навуцы Валерый Люштык. — Ён працуе дзякуючы сучасным геаінфармацыйным тэхналогіям і адаптаваны да рэжыму тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
— Валерый Сямёнавіч, якія цікавыя звесткі можна пачарпнуць з даведніка? — цікаўлюся.
— Кожны карыстальнік без асаблівых цяжкасцей даведаецца, дзе, у якіх месцах можна набыць пуцёўку для лоўлі рыбы (на тэрыторыі Нацпарку, у Мінску, Маладзечне, Вілейцы, Смаргоні, Астраўцы, Ашмянах). Зацікавяць кожнага найбольш папулярныя месцы рыбалоўства на 15 вадаёмах, — чую ў адказ. — Дзе прыпаркаваць свой аўтамабіль непадалёку ад возера? У якім месцы зручней сысці на лёд? Адказы на гэтыя пытанні таксама дасць інтэрактыўны дадатак. Больш за тое, ён змяшчае звесткі пра глыбіні вадаёмаў, на якіх дазволена аматарскае рыбалоўства, пра пункты пражывання і харчавання. Ды і пра запаведныя зоны, знаходжанне ў якіх забаронена, таксама знайшлося месца ў даведніку. Дадатак забяспечаны легендай і дазваляе кожнаму карыстальніку індывідуальна наладжваць карту (рэгулюючы спіс пластоў). Упэўнены, што даведнік «Зімовая рыбалка ў Нарачанскім краі» спадабаецца ўсім, хто ім зацікавіцца.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



12 сакавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 wjx6x-f4hhi Царква ў Слабадзе 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси