Навіны Мядзельшчыны

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» адбылося свята адкрыцця змен «СаЛюТ, или Самообъединения Любителей Творчества» і «Злёт юных даследчыкаў». Яно прысвячалася творчаму даследаванню тэрыторыі цэнтра. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі мерапрыемствамі змен, іх адукацыйным кампанентам і праектамі, удзельнікамі якіх стануць.

***

У цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна прайшла сустрэча з протаіерэем Георгіем, настаяцелем царквы Святога прарока Іліі ў вёсцы Нарач. Адбылася яна ў рамках рэспубліканскага месячніка духоўна-маральнага выхавання «Пачуй дзіця». Тэма мерапрыемства — «Традыцыі і гісторыя праваслаўнага выхавання ў сям’і». Сустрэча дзяцей з протаіерэем Георгіем прайшла ў зацікаўленай і добразычлівай атмасферы, паведамляюць з цэнтра.

***

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам адзначаўся 1 сакавіка. У Нарацкай сярэдняй школе №2 у рамках яго арганізавалі відэалекторый «Наркаманія — знак бяды».

***

Некалькі месяцаў таму Мядзел прымаў чэмпіянат вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд. А на бліжэйшы час у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры запланаваны чарговыя мерапрыемствы абласнога ўзроўню: Кубак вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд і першынство Міншчыны сярод дзяўчат 2002 года нараджэння і маладзейшых.



12 сакавiка 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  0-170 возера Мястра 0-178

Пабрацімы Мядзела