Навіны Мядзельшчыны

На перыяд капітальнага рамонту будынка Мядзельскі ўчастак энергазбыту пераехаў у другое памяшканне. Зараз прыём абанентаў ажыццяўляецца па адрасе: г. Мядзел, вул. Камунальная, 7 (будынак Мядзельскага РЭСа).

***

Галоўным упраўленнем юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта 15 лютага бягучага года зарэгістравана грамадскае аб’яднанне “Футбольны клуб “Мядзел”.

***

У Палацы культуры г. Маладзечна адбыўся другі адборачны тур на Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе сёлета ў рамках чарговага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. У ім прынялі ўдзел і выканаўцы з Мядзельшчыны — Вольга Буянава, Ян Рубанюк, Вікторыя Стэрнад.

***

У цэнтральнай бібліятэцы імя М. Танка адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Задушэўная размова”. Першая частка мерапрыемства прысвячалася 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У другой ушаноўвалася з нагоды 80-годдзя актыўная ўдзельніца клуба Галіна Яфрэмава.



28 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  1-12 06-043 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси