Даехаць да сталіцы — няма праблемы

АСНОЎНЫЯ пасажырскія аўтамабільныя перавозкі ў нашым раёне ажыццяўляе вытворчы ўчастак філіяла «Аўтамабільны парк №4» горада Маладзечна ААТ «Мінскаблаўтатранс». Вядучы інжынер па бяспецы руху Мікалай Амельяновіч расказаў, што ў іх распараджэнні ёсць 23 аўтобусы, якія абслугоўваюць 18 прыгарадных маршрутаў, а таксама сем маршрутаў на Мінск і пяць — на Маладзечна. Праўда, па пэўных днях тыдня.
— Лічу, што праблемы даехаць да сталіцы з Мядзела не існуе, — зазначае Мікалай Сяргеевіч. — Тым больш, што, акрамя нас, перавозкамі пасажыраў займаюцца прыватнікі: ПТУП «ЭкспрессНиЗавДиал», «Крывічы-Аўта», ІП «А. І. Вінаградаў» і ААТ «Вінтакс». Усе яны забіраюць пасажыраў на аўтавакзале, білеты на праезд людзі таксама набываюць там жа ў касах. Яшчэ хачу дадаць, што праз Мядзел на Мінск ідуць аўтобусы з Пастаў і Браслава. Пасажыры якіх таксама абілечваюцца ў касах аўтавакзала.
— Назавіце, калі ласка, час адпраўлення вашых аўтобусаў на сталіцу з Мядзела.
— Першы адпраўляецца ў 5.40. Затым у 7.25 (па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах), 9.30, 9.45, 14.30, 17.30 (акрамя пятніцы) і дадаткова ў 17.20 у нядзелю. Вось і атрымліваецца сем маршрутаў, — чую ў адказ.
— Некалькі слоў — пра кошт білетаў, — прашу суразмоўцу.
— Самыя танныя на аўтобусы, якія з Мядзела адпраўляюцца ў 5.40 і 9.30 і ідуць праз Сосенку, Ілью, — 5 рублёў 38 капеек. Аўтобус у 9.45 ідзе з заездам у санаторыі «Сосны», «Прыазёрны», «Спадарожнік». Кошт білета да Мінска на яго складае 7 рублёў 36 капеек. З Нарачы да сталіцы можна выехаць у 5.10 і 9.10 па танных білетах (6 рублёў 12 капеек). У 7.00 (панядзелак, серада, пятніца, субота), 10.30, 13.50, 18.00 (па нядзелях) крыху даражэй, — расказвае Мікалай Сяргеевіч.
— Іншы раз людзі скардзяцца, што немагчыма дабрацца з Мядзела да Маладзечна. Што вы скажаце пра гэта?
— Вялікай праблемы не бачу. Асноўныя рэйсы ходзяць па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах. Па пятніцах вечарам ідуць нашы аўтобусы з Маладзечна, а па нядзелях — у Маладзечна. Гэта абумоўлена тым, што трэба забраць людзей з электрычкі і даставіць на яе. Больш за тое, штодзённа ходзіць аўтобус па маршруце Паставы — Мінск праз Маладзечна. Па днях тыдня ёсць аўтобус з Браслава, — тлумачыць Мікалай Амельяновіч.
Яшчэ ён расказаў, што супрацоўнікі аўтавакзалаў выязджаюць у здраўніцы курорта для продажу білетаў на праезд у аўтобусах па вызначаных маршрутах. Гэта, безумоўна, зручна адпачываючым, за што яны шчыра ўдзячны.
— Ці складаюць вам канкурэнцыю прыватныя перавозчыкі? — цікаўлюся.
— Якія афіцыйна забіраюць пасажыраў з аўтавакзалаў — не. Але ёсць і такія, што маюць ліцэнзіі на нерэгулярныя перавозкі. У іх і кошт білета іншы раз вышэйшы за наш, і час адпраўлення па дамоўленасці з пасажырамі, — чую ў адказ.
— Яшчэ скажыце нумары тэлефонаў, па якіх пасажыр можа даведацца пра час адпраўлення аўтобуса, кошт білета.
— Калі ласка. Даведку з аўтавакзала горада Мядзела можна атрымаць па нумары 55-7-05, курортнага пасёлка Нарач — 49-5-14 і ад дыспетчара вытворчага ўчастка — 55-7-47, — адказаў вядучы інжынер.

Гутарыў
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



28 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ на Блакітных азёрах        Касцёл у Шэметава   0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси