Спаборнічалі знаўцы правілаў

У чарговы раз у Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі прайшла раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху сярод навучэнцаў. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі. У кожнай камандзе былі па тры навучэнцы — па адным з пятага па сёмы класы.
— Сёлета на алімпіяду прыехала больш каманд: установы адукацыі аднесліся да мерапрыемства больш адказна. Будзем чакаць, што і вынікі акажуцца лепшыя, — дзеліцца старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС Андрэй Купрэвіч.
Алімпіяда праводзілася ў тры этапы. Адразу адбылося індывідуальнае спаборніцтва: у кабінеце інфарматыкі ўдзельнікі павінны былі рашыць за 10 хвілін 10 білетаў. Потым выступалі камандамі: па малюнку на маніторы мусілі адказаць, што там няправільна. Да трэцяга этапа рыхтаваліся загадзя: малявалі лістоўкі на тэму выканання Правілаў дарожнага руху.
Усе выпрабаванні прайшлі, надыходзіць час узнагароджання.
— Прыемна, што сёлета ўдзельнікі паказалі добрыя вынікі, — адзначае метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ніна Самко.
Сярод сямікласнікаў перамагла Ілона Кур’яновіч з Сырмежскага дзіцячага сада-базавай школы. Яна ў падобных алімпіядах удзельнічае з пятага класа, так што гэта ўжо для яе звыклая справа.
— Значыць, сёлетняя алімпіяда была для цябе ўжо самая лёгкая?
— Так. Пытанні здаваліся простымі.
А рыхтавацца ёй дапамагала ў тым ліку і спецыяльная праграма, спампаваная на тэлефон.
Сярод навучэнцаў шостых класаў не было роўных Таццяне Гушчы з гімназіі-інтэрната Мядзела. У пяцікласнікаў перамогу святкаваў Юрый Пятроў з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі.
У камандным заліку трэцяе месца — у навучэнцаў Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа. Другое — у прадстаўнікоў гімназіі-інтэрната Мядзела.


А лідарам стала трыа з Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі ў складзе Аляксандры Шмялёвай, Арсенія Слабковіча і Сяргея Спірыдонава. Дарэчы, Сяргей таксама трэці год удзельнічае ў раённай алімпіядзе. І гэты поспех для яго ўжо не першы.
— Прыемна, што нашы старанні не дарэмныя: паказалі сябе добра, — кажуць дзеці.
— Як рыхтаваліся?
— Актыўна, амаль спачатку года трэніраваліся. Адразу было складана, а потым усё лягчэй станавілася.
— У якім этапе вы лепш сябе паказалі?
— У камандным рашэнні.
— І якія для вас самыя лёгкія тэмы?
— Пра пешаходаў і вадзіцеляў.
Лепшым знаўцам правілаў уручылі дыпломы і салодкія пачастункі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, тарты ад аддзялення ДАІ.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



27 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   img_4257 0-170 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси