НА ПАЖАРЫ Ў ВЁСЦЫ БОНДА ЗАГІНУЛА ЖАНЧЫНА

17 ЛЮТАГА ў 10 гадзін 3 хвіліны ў службу выратавання патэлефанаваў паштальён. Прыехаўшы да адзінага жылога дома ў вёсцы Бонда Сваткаўскага сельсавета, ён убачыў папялішча. Драўляная хата і прыбудаваны да яе хлеў згарэлі поўнасцю, агнём пашкоджаны і металічны гараж.

Гаспадыня — пенсіянерка, жыве ў Мінску. Са жніўня мінулага года ў яе хаце пасяліліся ўнук з жонкай, абОім — па 33 гады.

Жонка загінула на пажары. Муж з апёкамі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.

Акрамя іх, у Бондзе ніхто не жыў, бліжэйшая вёска Андрэйкі знаходзіцца на адлегласці больш за 3 кіламетры, таму пажару ніхто не бачыў.

Па факце гібелі чалавека на пажары райаддзел Следчага камітэту праводзіць праверку.

Пра гэта расказала інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.



26 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе _06-040 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси