Залатое пяро “Белай Русі” – 2018

ЗГОДНА з палажэннем, ён праводзіцца ў тры этапы сярод моладзі, якая навучаецца і працуе, членаў клубаў юных журналістаў, а таксама пачынаючых карэспандэнтаў раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і інтэрнэт-рэсурсаў. Прыняць удзел у конкурсе могуць маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, а ў намінацыі “Беларусь — краіна тваіх магчымасцей” — ад 12 да 17. Яго арганізатарам выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” пры падтрымцы Міністэрстваў адукацыі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэты і задачы конкурсу: папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей краіны; прыцягненне ўвагі моладзі да сацыяльна значных праблем грамадства; заахвочванне і стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці моладзі; актывізацыя ўзаемадзеяння арганізацыйных структур РГА “Белая Русь” са сродкамі масавай інфармацыі і далучэнне да дзейнасці аб’яднання найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў маладзёжнага журналісцкага асяродку.
У конкурсе вызначаны чатыры намінацыі: “Медыя III-тысячагоддзя” — даследчыя эсе, якія ўтрымліваюць асабістыя ўражанні і меркаванні аўтара наконт магчымасцей моладзі, яе ролі ў грамадстве (вітаюцца і іншыя варыянты); “Беларусь — краіна тваіх магчымасцей” — друкаваныя матэрыялы пра гарызонты і перспектывы сучаснай моладзі ў Беларусі; “Разам весела крочыць” — мастацкія фотаздымкі, у якіх адлюстраваны сямейны адпачынак і турызм у Беларусі; “Майстар сваёй справы” — відэапраекты аб людзях і іх прафесіях, у якіх яны знайшлі сваё прызванне. На раённым этапе работы ўдзельнікаў конкурсу прымаюцца да 2 красавіка гэтага года. Журы да 16 красавіка вызначае пераможцаў — па тры месцы ў кожнай намінацыі, і накіроўвае працы на абласны этап, адтуль — на рэспубліканскі.
Якія ж патрабаванні да матэрыялаў на гэты конкурс? Друкаваныя павінны быць аб’ёмам да трох старонак (шрыфт TimesNewRoman, 14 памер шрыфту, 18 пт. міжрадковы інтэрвал), фота — не больш за пяць здымкаў (падаюцца ў электронным выглядзе, у JPG, прыгодныя для друку ў фармаце А3, пад кожным здымкам указваюцца назва і аўтар), відэа-ролік — максімум да 600 секунд, пры гэтым па часе ў абавязковым парадку кратны 15 секундам (15, 30, 45). Што яшчэ? Прывячаюцца лаканічныя і арыгінальныя тэксты, эмацыянальнасць. Недапушчальна прыводзіць звесткі, якія не адпавядаюць сапраўднасці. У выпадку выкарыстання аб’ектаў інтэлектуальных правоў трэціх асоб
удзельнік абавязаны ўказаць аўтара і мець на гэта дазвол. Улічваецца таксама адпаведнасць матэрыялаў тэматыцы конкурсу, іх мастацкая альбо тэхнічная якасць. Там не месца элементам гвалту, расавай ці рэлігійнай варожасці, нецэнзурнай лексіцы, словам і фразам, якія прыніжаюць чалавечую годнасць, жаргонным выказванням, скрытнай рэкламе. Працы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, а таксама з элементамі плагіяту, да далейшага ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. У работах указваецца поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, яго дата нараджэння, месца вучобы ці працы, дамашні адрас, тэлефон, адрас электроннай пошты, назва працы, намінацыя, да якой адносіцца матэрыял. Арганізатары пакідаюць за сабой права рэдагаваць і выкарыстоўваць конкурсныя працы ў некамерчых мэтах без выплаты грашовага ўзнагароджання аўтару, але з абавязковым указаннем яго прозвішча.
Асноўнымі крытэрыямі пры ацэнцы работ з’яўляюцца: актуальнасць і значнасць тэмы; аргументаванасць і глыбіня раскрыцця зместу, аб’ектыўнасць; адпаведнасць абранаму жанру; арыгінальнасць падачы матэрыялу; мастацкі ўзровень твора. Вынікі рэспубліканскага этапа конкурсу журы падвядзе з 16 мая па 1 чэрвеня 2018 года. Працы-пераможцы этапаў размесцяць на сайтах і ў друкаваных версіях рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, а таксама на сайтах арганізацыйных структур РГА “Белая Русь”. Удзельнікаў, якія зоймуць прызавыя месцы, заахвоцяць дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі ці грашовымі прызамі ад арганізатараў конкурсу. Пераможцаў рэспубліканскага этапа ўзнагародзяць дыпломамі і грашовымі прызамі ў наступных памерах: I месца — дзесяць базавых велічынь, II — сем і III — пяць базавых велічынь. Конкурсныя матэрыялы на раённы і абласны этапы накіроўваюцца на электронныя адрасы мясцовых аргкамітэтаў конкурсу.



26 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ возера Глубелька img_4257 _06-040

Пабрацімы Мядзела