Навіны Мядзельшчыны

У санаторыі “Спадарожнік” адкрыўся новы басейн на чатыры дарожкі. Яго даўжыня складае 25 метраў, глыбіня — ад 1,1 да 2 метраў. Дадае прыцягальнасці санаторыю і наступны факт: па выніках мінулага года здраўніца атрымала ганаровую ўзнагароду Guest Review Award 2017 ад Booking.com (сусветнага лідара ў вобласці інтэрнэт-браніравання ў турызме).

***

Па інфармацыі азёрнай станцыі “Нарач”, у пятніцу раніцай была зафіксавана тэмпература паветра -23,80С. Марозным чакаецца і ўвесь наступны тыдзень. Таўшчыня лёду на возеры Нарач складае 27 см, вышыня снежнага покрыва на адкрытай мясцовасці дасягае 26 см.

***

У музеі народнай славы працуе выстава “О доблести, о подвиге, о чести”, прысвечаная 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На ёй прадстаўлены ўзоры форменнага адзення і галаўных убораў ваеннаслужачых часоў Савецкага Саюза, сучасная парадная і палявая ваенная форма, савецкія і беларускія дзяржаўныя ўзнагароды і іншае. Усе прадметы прадастаўлены калекцыянерам, настаўнікам Будслаўскай СШ імя П. Мядзёлкі Валерыем Хацяновічам.

***

Да ўдзельнікаў змены “Эканамічны БУМ, ці Бізнес Універсітэт Моладзі” ў НДЦ “Зубраня” наведаліся прадстаўнікі беларускай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ і правялі ўрок фінансавай граматнасці. Эмоцый і святочнага настрою дадалі і госці свята — вядомая беларуская спявачка Улада, удзельнік фінальнага адбору на Еўрабачанне-2018 ALEN HIT, дзі-джэй «Радыё РОКС» Сцяпан Любімаў, а таксама непаўторны АэраМядзведзь.



26 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Царква ў Слабадзе 0-170

Пабрацімы Мядзела