Марафон дабрачыннасці

У ПЕРЫЯД з 16 кастрычніка па 30 лістапада 2017 года дзяржаўная ўстанова “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта праводзіла марафон “Крок насустрач” па зборы грашовых сродкаў для закупкі і ўсталявання антывандальных трэнажораў для грамадзян пажылога ўзросту і людзей з абмежаванымі магчымасцямі на стадыёне г. Мядзела. Усяго было сабрана 230 рублёў.
Выказваем словы падзякі кіраўнікам і калектывам: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзяржаўнай установе “Мядзельскі РЦГіЭ”, ПГУП “ЕўраПластПлюс”, якія прынялі ўдзел у марафоне.
Але гэтых сродкаў недастаткова для закупкі трэнажораў, таму прынята рашэнне райвыканкама ад 11 студзеня 2018 года № 13 аб прадаўжэнні тэрміну марафону да 31 сакавіка бягучага года.
Не застаньцеся ўбаку, прыміце ўдзел у марафоне!
Грашовыя ахвяраванні прымаюцца на разліковы рахунак ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”: BY49АКВВ36320619005786100000 (пазабюджэт) ЦБП № 619 ф-л 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, г. Маладзечна, УНП 690293072, БІК — АКВВВY21601.



23 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   _06-040 0-178 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела