Збываецца юнацкая мара | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Збываецца юнацкая мара

Стаць кадравым ваенным Ілья Семяненка вырашыў, калі вучыўся ў 9 класе. Летась мара юнака пачала збывацца. Пасля заканчэння Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі ён паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на ваенны факультэт.
Як сам прызнаецца, ён стане першым кадравым ваенным у іх родзе. Праўда, прадзед Сцяпан удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З баямі дайшоў да Берліна, але, на жаль, з вайны не вярнуўся: загінуў у Германіі смерцю героя. Памяць пра яго свята захоўваецца ў іх сям’і.
Ілья можа гадзінамі расказваць пра аддзяленне, на якім займаецца, пра выкладчыкаў, сяброў па вучобе. Яго ніколькі не палохаюць жыццё па распарадку, строгая дысцыпліна. Наадварот, лічыць, што менавіта армія — школа мужнасці і вынослівасці, і пра свой выбар ніколькі не шкадуе.
— За чатыры гады навучання атрымаю дзве спецыяльнасці: ваенную — спецыяліст па кіраванні, і грамадзянскую — эканаміст, — гаворыць хлопец. — Несці службу давядзецца ў тылавых войсках. Задаволены, што буду насіць пагоны. Яны, вядома, да многага абавязваюць. І, найперш, быць прыкладам ва ўсім. Дарэчы, сёлета сталі курсантамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь юнакі, з якімі вучыўся ў адной школе, — Павел Шмара, Руслан Кабайла, а Андрэй Кайко паступіў у Ваенную акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

На здымку: Ілья Семяненка.

Служыць мне падабаецца

Мядзяльчанін Дзмітрый Чарняўскі праходзіць службу ў пагранічных войсках. Прызываўся ў лістападзе 2016 года.
— Час службы праляцеў вельмі хутка, — апавядае мой суразмоўца. — Нават не верыцца, што праз некалькі месяцаў мяне чакае дэмбель. Разам са мной тады прызываўся Дзмітрый Апанасевіч. Абодва праходзім службу ў Гродзенскай пагранічнай групе на адной заставе.
— Як прызвычайваўся да воінскай службы? — цікаўлюся.
— Зразумела, няпроста адразу пасля грамадзянкі жыць па распарадку. Але ж трэба. Не хапала і сну, бо пастаянна даводзілася быць у поўнай баявой гатоўнасці. Але з часам усё пайшло сваім парадкам. Служыць падабаецца. Мне прысвоена званне малодшы сяржант.
— Не шкадуеш, што пайшоў у армію?
— Ніколькі. Мне асабіста армія шмат дала: у плане вынослівасці, вытрымкі. Дысцыпліна фарміруе характар. Раю хлопцам не баяцца службы. Лічыў і лічу, што ахоўваць свяшчэнныя рубяжы Радзімы — спрадвечны абавязак кожнага мужчыны.

На здымку: Дзмітрый Чарняўскі.

Радзіму абараняць трэбы

Павел Лушчык з к. п. Нарач праходзіць тэрміновую ваенную службу ва ўнутраных войсках. А прызываўся юнак у армію напрыканцы мая мінулага года. Да гэтага ён паспеў закончыць 11 класаў Нарацкай СШ №2, а затым — Навапольскі аграрна-эканамічны каледж, дзе вучыўся на праграміста.
— Разам са мной прызываўся мой аднакласнік Алег Лявоцкі,— кажа Павел. — Але ён патрапіў служыць у войскі сувязі. Мне асабіста напачатку, як і кожнаму навабранцу, было нязвыкла жыць па распарадку. Але хутка ўцягнуўся. Памятаю, як прымаў прысягу. Гэта было 24 чэрвеня, якраз на мой дзень нараджэння. Службай увогуле задаволены. У нас няма дзедаўшчыны. Камандзіры харошыя. Лічу, што ўсе юнакі павінны служыць у войску. Сапраўды, святы абавязак кожнага мужчыны — Радзіму абараняць.

На здымку: Павел Лушчык.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, фота Аляксандра Высоцкага.



22 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Царква ў Слабадзе 0-170 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси