Навіны Мядзельшчыны

У Свіры адбылася апошняя занальная гульня другога раённага фестывалю КВЗ. Удзельнікамі сталі навучэнцы Занарацкай СШ, Старлыгскага, Свірскага і Сырмежскага вучэбна-педагагічных комплексаў. У фінал фестывалю выйшла свірская каманда «Вялікія праблемы». Такім чынам, у фінальнай гульні за званне лепшай у раёне пазмагаюцца чатыры каманды.

***

Удзельнікі змены «100 парад на здароўе» ў НДЦ «Зубраня» змаглі больш даведацца пра найбуйнейшыя спартыўныя пляцоўкі Беларусі. Іх чакала экскурсія «Спартыўная сталіца». Дзеці пабачылі футбольны манеж, «Мінск-Арэну», пабывалі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь.

***

У Баярскай сельскай бібліятэцы-доме вольнага часу адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя да дня Святога Валянціна. Аб’яднала яна дзяцей і падлеткаў узростам ад 10 да 15 год. Юныя ўдзельнікі прачыталі вершы і выканалі песні пра каханне. Музычныя падарункі гледачам падарылі Улада Русак, Вікторыя Мычко і Жэня Куцкевіч. А напярэдадні свята ўдзельнікі ўпрыгожылі бібліятэку і падрыхтавалі валянцінкі для сваіх блізкіх і сяброў. Прайшло мерапрыемства ў рамках маладзёжнага клуба «Суразмоўца».

***

У этнакультурным комплексе «Наносы-Наваселле» адзначылі Масленіцу. Госці прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме, дэгустацыі бліноў, танцах, карагодах і конкурсах. Па традыцыі арганізавалі конкурс на самы лепшы блін. А напрыканцы ўсе дружна праводзілі зіму і спалілі пудзіла.



21 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай _06-040 від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела