Княгінінскі ўчастак для галасавання інфармуе

Ажыўлена ў дзень выбараў і на Княгінінскім участку для галасавання № 20, размешчаным у памяшканні мясцовага сельскага выканаўчага камітэта. Прыемна назіраць, як выбаршчыкі актыўна падыходзяць да стала, дзе сядзяць члены камісіі, каб атрымаць бюлетэні. У ліку прагаласаваўшых і кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання па Мядзельскай выбарчай акрузе №1, кіраўнік сялянскай гаспадаркі “Антэй-Cад” Віктар Чабатар.
Сярод актыўных выбаршчыкаў таксама сямейная дынастыя Колбуноў з аграгарадка, у якой прадстаўлена некалькі пакаленняў выбаршчыкаў: матуля Ала Станіславаўна, сын Валерый Уладзіміравіч, нявестка Алена Мікалаеўна, унучка Таццяна і праўнук Ягор.



18 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Царква ў Крывічах лебедзі на Мястры 06-012

Пабрацімы Мядзела