Участковыя камісіі: строга ў рамках заканадаўства

ВЫБАРЧЫ марафон набліжаецца да завяршэння. Заўтра — у дзень выбараў — участкі для галасавання
прымуць асноўную колькасць выбаршчыкаў. Вядома, пік нагрузкі па правядзенні гэтай адказнай
палітычнай кампаніі на належным арганізацыйным узроўні кладзецца на ўчастковыя камісіі. Вось і
пацікавілася ў старшыні Мядзельскай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў
дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання Леаніда БЕРНЯКОВІЧА наконт таго, як
гатовы ўчастковыя камісіі да работы? Над якімі задачамі яны цяпер працуюць?
— Пачну з таго, што ў раёне для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць
восьмага склікання створана 25 участкаў для галасавання, з якіх адзін закрыты — Бальнічны №4. Адпаведна працуе столькі ж
участковых камісій. У іх складзе найбольш актыўныя людзі. Многія з іх, дарэчы, маюць пэўны вопыт работы ў кампаніях такога
ўзроўню. А вылучаліся яны працоўнымі калектывамі, партыямі і грамадскімі арганізацыямі, шляхам збору подпісаў грамадзян.
— Леанід Сцяпанавіч, як будуць працаваць участкі для галасавання ў дзень выбараў?
— Заўтра ўчасткі для галасавання будуць працаваць з 8.00 да 20.00.
- Якія дакументы трэба мець пры сабе, каб атрымаць бюлетэнь для галасавання?
— Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, уключанаму ў спіс, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь альбо
іншага дакумента, вызначанага Цэнтральнай камісіяй. Да такіх адносяцца: ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай
службы); службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага; вадзіцельскае пасведчанне; пенсіённае пасведчанне (пры наяўнасці ў
ім фотаздымка); студэнцкі білет; даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт). Можа прагаласаваць,
дарэчы, цяпер і грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які мае дазвол на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,
дакументаваны відам на жыхарства.
— Леанід Сцяпанавіч, скажыце, калі ласка, як будзе арганізавана на гэты раз галасаванне на даму для тых, хто не
мае магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў?
— У адпаведнасці з артыкулам 54 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь членамі ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў
мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання наладжана прыняцце зваротаў аб
прадастаўленні жадаючым магчымасці прагаласаваць па месцы іх знаходжання. Гэта датычыць тых асоб, якія па стане здароўя
ці іншых уважлівых прычынах не могуць прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў, каб выканаць свой грамадзянскі
абавязак, але хочуць прагаласаваць менавіта ў вызначаную для выбараў дату. Пацвярджаць прычыны такога рашэння не
патрабуецца. Дарэчы, не абавязкова падаваць заяўку пісьмова, можна проста патэлефанаваць ва ўчастковую камісію з такой
прапановай да 18 гадзін. Карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх выбаршчыкаў прыйсці на ўчасткі для галасавання, каб
рэалізаваць прадастаўленае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права і выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Гутарыла Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



16 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава    возера Мястра  від на Мядзел wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела