Пытанні задаваліся розныя

Планавую сустрэчу з работнікамі філіяла “ДЭУ № 66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” правёў учора кіраўнік справамі райвыканкама Руслан Жук. Падчас гутаркі з працаўнікамі дарожнай службы Руслан Вячаславіч закрануў многія пытанні. У прыватнасці, расказаў пра работу, якая праводзіцца па зваротах грамадзян не толькі на раённым узроўні, але і на прадпрыемствах, у арганізацыях і ва ўстановах азёрнага краю. Паведаміў пра праблемы, якія найчасцей хвалююць людзей. Звярнуў таксама прамоўца ўвагу прысутных на парадак правядзення кіраўніцтвам раёна “прамых тэлефонных ліній”, прыёмаў грамадзян, сустрэч у калектывах і па месцы жыхарства. Бо менавіта такія мерапрыемствы дазваляюць прадстаўнікам органаў улады быць бліжэй да людзей, ведаць, чым яны жывуць. А яшчэ яны дапамагаюць аператыўна рэагаваць на пытанні, якія хвалююць грамадзян, і своечасова іх вырашаць. Вядома, калі праблемы не надуманыя, рэальныя і заслугоўваюць увагі. Акрамя таго, Руслан Вячаслававіч закрануў задачы, якія стаяць перад працоўнымі калектывамі па добраўпарадкаванні к. п. Нарач,
г. Мядзела, населеных пунктаў раёна па падрыхтоўцы да абласных “Дажынак-2018”.
Дарэчы, актыўнасць праявілі і многія работнікі прадпрыемства. Напрыклад, Дзмітрый Ганчар прасіў зрабіць тратуарную дарожку па вуліцы Інтэрнацыянальнай на ўчастку дарогі ад Мядзельскай ЖКГ да ДЭУ-66. Як расказаў Дзмітрый Валянцінавіч, там вельмі нязручна хадзіць, асабліва зімой і з малымі дзецьмі. Адсутнічае, на жаль, і вулічнае асвятленне. Прычым узнятая праблема хвалюе не толькі мнагадзетнага тату, але і многіх гараджан. Уздымаліся таксама пытанні наконт недастатковага асартыментнага пераліку тавараў у магазіне “Юбілейны”, капітальнага рамонту дома № 21 па вуліцы 1 Мая горада і добраўпарадкавання тэрыторыі вакол яго, па асфальтаванні ўчастка дарогі ад Лук’янавіч да Маставікоў і некаторыя іншыя.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: кіраўнік справамі райвыканкама Руслан Жук падчас прыватнай размовы з Дзмітрыем Ганчаром.
Фота Аляксандра Высоцкага.



13 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   84 від на Мядзел Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела