У падтрымку кандыдата | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

У падтрымку кандыдата

У чацвер у Мядзеле па вуліцы 17 верасня, д. 2 праводзіўся пікет, арганізаваны райкамам ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Марыны Апанасёнак, якая працуе першым сакратаром раённага камітэта названага грамадскага аб’яднання. Правялі яго члены ініцыятыўнай групы кандыдата Сяргей Багданаў, Мая Пятнічэнка, Анжаліка Мілаш. Адначасова з пікетам праходзіла акцыя “Моладзь вырашае”. У ходзе яе кожны жадаючы мог напісаць наказ кандыдатам у дэпутаты. Прычым не толькі ў адрас прысутнай Марыны Апанасёнак, але і іншых кандыдатаў.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



12 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Царква ў Крывічах _06-040 dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси