Полю — тэхніка, а тэхніцы — рамонт

Усё менш часу застаецца да веснавой пасяўной, і вельмі важна як след падрыхтаваць да яе тэхніку. Наколькі ладзяцца з гэтым справы ў таварыстве «Свір-Агра», расказаў на мінулым тыдні галоўны інжынер гаспадаркі Валянцін Галдыцкі:
— Зараз рыхтуем плугі, даводзім да ладу бароны — практычна ўсё зрабілі. На чарзе — камбінаваны пасяўны агрэгат «АПП-6АБ».
— Якія самыя вялікія работы патрабуюцца?
— Яны па трактарах: нядаўна рухавік прывезлі ад «МТЗ-3022», здавалі ў рамонт у «Мінскаблаграсэрвіс», будзем устанаўліваць.
— З астатняй тэхнікай як…
— Хапае работы. Рухавік трактара «МТЗ-1523» прыводзяць у парадак на Мінскім маторным заводзе. Стаіць і аўтамабіль «МАЗ-5516». Ажывіць рухавік ад яго таксама адвезлі ў сталіцу.
— Як з кадрамі?
— Механізатары адпачываюць па чарзе. Хто не ў адпачынку — працуе, заўваг на іх работу няма.
У мехмайстэрні адразу заўважаем слесара Уладзіслава Дзімітрыева — ён мяняе зубы на баронах.
— Уладзіслаў працуе ў нас першы год, са жніўня. Няблага ў яго атрымліваецца, — расказвае галоўны інжынер.
— Яму хто дапамагае?
— Слесары — хто больш свабодны. Потым зваршчык Уладзімір Саленік падварвае. Ён таксама ў гаспадарцы не так даўно — другі год працуе, стараецца.
Побач з маладымі працаўнікамі заўважаем і іх вопытнага калегу — механізатар Іван Грумбянін рамантуе рухавік ад трактара «МТЗ-826».
— Шмат работы? — пытаю ў яго.
— Хапае. Тут шасцярня, што лопнула на каленвале, праблем нарабіла…
— Ці даўно гэтым рамонтам займаецеся?
— Ужо з тыдзень. Хутка думаю ўправіцца.
Прыступілі ў таварыстве да рамонту агрэгата «АППМ-4». Там трэба рысоры памяняць. Займаецца гэтым Віктар Шушко.
— Як фінансы на рамонт знаходзіце? — чарговае пытанне да Валянціна Галдыцкага.
— У асноўным пакуль стараемся сваімі сіламі.
— Але запчасткі ж дарагія…
— І раён жа дапамагае. Вось на мінулым тыдні ездзілі ў «Мінскаблаграсэрвіс», там забіралі рухавік, запчастак выдзелілі — так скажам, у доўг.
— Як разлічваеце, да пасяўной справіцеся падрыхтаваць тэхніку?
— Так. У прынцыпе з абяцанай дапамогай справімся. Бо пакуль праблема ў запчастках. Будуць яны — работы яшчэ паскорацца, каб да выхаду ў поле паспець.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: за працай — Іван Грумбянін.
Фота аўтара.



02 лютага 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе wjx6x-f4hhi 0-178 1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси