Навіны Мядзельшчыны

ПА выніках мінулага года і ў сувязі з прафесійным святам падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена тром прадстаўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія служаць у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Мядзела: камандзіру аддзялення Славаміру Жолуду, старшаму вадзіцелю Уладзіміру Аўсянаму і вадзіцелю Віктару Хацяновічу.

***

ПАВОДЛЕ інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак працаўнікоў Мядзельшчыны ў 2017 годзе склаў 637,1 рубля, у тым ліку ў снежні — 766,9. Вышэйшым за сярэдні па раёне ён быў у работнікаў інфармацыі і сувязі (1126,8 рубля), фінансавай і страхавой дзейнасці (1093,9), у занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам (922,6), аперацыямі з нерухомасцю (789,8), паслугамі па часовым пражыванні і харчаванні (759 рублёў).

***

ЗА мінулы год у раёне зафіксавана 6 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Адзін — са смяротным зыходам — адбыўся ў Нацпарку “Нарачанскі” і адзін прывёў да траўмы з цяжкім зыходам у ААТ “Сваткі”. Астатнія чатыры да цяжкіх не адносяцца. У пазамінулым годзе няшчасных выпадкаў на вытворчасці было тры: адзін прывёў да траўмы з цяжкімі наступствамі, а два не аднесены да цяжкіх. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Вадзім Вансовіч.



31 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  лебедзі на Мястры Сядзіба Максіма Танка  1-12

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси