Няшчасныя выпадкі на вытворчасці

ЗА мінулы год на Мядзельшчыне зафіксавана 6 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Так, 1 выпадак са смяротным зыходам адбыўся ў Нацпарку “Нарачанскі” і 1 выпадак прывёў да траўмы з цяжкім зыходам у ААТ “Сваткі”. 4 астатнія выпадкі да цяжкіх не адносяцца.

А ў пазамінулым годзе няшчасных выпадкаў на вытворчасці было тры: адзін прывёў да траўмы з цяжкімі наступствамі, а два не аднесены да цяжкіх. Разам з тым, з 2013 па 2016 на Мядзельшчыне няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам не было.

Сярод прычын няшчасных выпадкаў — парушэнне правілаў дарожнага руху пацярпелым ці іншай асобай, недахопы ў арганізацыі працоўных месцаў, парушэнне пацярпелым ці іншым работнікам інструкцый па ахове працы.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай  інспекцыі працы Вадзім Вансовіч.



30 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 0-170 1-12 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела