Удакладняюць спісы

Усё менш дзён застаецца да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. Як рыхтуюцца да гэтай палітычнай кампаніі ўчастковыя камісіі? Чым займаюцца, якія пытанні вырашаюць? За адказам звярнулася да сакратара Сваткаўскай участковай выбарчай камісіі № 22 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання Жанны ШАДЫРЫ:

— Пачну з таго, што ў склад нашай участковай камісіі ўваходзіць 13 чалавек. Толькі двое з іх будуць працаваць упершыню, астатнія — людзі вопытныя, кампетэнтныя. Старшынёй камісіі абрана Вікторыя Клямяціч, яе намеснікам — Жанна Бабкевіч, а сакратаром — я. Свае абавязкі ведаем і старанна іх выконваем.
— Скажыце, калі ласка, Жанна Міхайлаўна, ці гатовы да работы Сваткаўскі ўчастак для галасавання?
— Ён знаходзіцца ў памяшканні сельскага выканаўчага камітэта ў кабінеце старшыні. Ёсць там уся неабходная дакументацыя, устаноўлены кабіны для правядзення тайнага галасавання. Абсталяваны і куток выбаршчыка, дзе кожны жадаючы можа пазнаёміцца з інфармацыяй, якая датычыць выбараў. У тым ліку з кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Дарэчы, у ходзе выбараў нам трэба абраць 11 дэпутатаў у Сваткаўскі сельскі, 2-х — у раённы і аднаго — у Мінскі абласны Саветы дэпутатаў. Усе кандыдатуры дастойныя. Цяпер слова — за выбаршчыкамі. Менавіта ім патрэбна будзе выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, зрабіўшы свой выбар.
— Чым цяпер займаецца ваша ўчастковая камісія?
— Пакуль вырашаем розныя арганізацыйныя пытанні, а пачынаючы з 2 лютага, будзем працаваць па зацверджаным графіку. Зараз праводзіцца работа па вывярэнні і ўзгадненні спісаў выбаршчыкаў. На тэрыторыі Сваткаўскага сельсавета знаходзіцца 26 населеных пунктаў. А таму вельмі важна, каб усе выбаршчыкі былі ўнесены ў спісы і змаглі прыняць удзел у галасаванні.

Гутарыла
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



29 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ Царква ў Крывічах     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси