Кандыдатаў у дэпутаты — больш за 22,2 тысячы | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Кандыдатаў у дэпутаты — больш за 22,2 тысячы

Пра гэта паведаміла пазаўчора ў час анлайн-канферэнцыі ў БелТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Яна нагадала, што ў якасці кандыдатаў у дэпутаты было вылучана 22712 кандыдатаў. «Засталося на гэты момант 22278. З ліку выбыўшых 123 чалавекі адклікалі свае кандыдатуры добраахвотна і 311 (1,37 працэнта) — гэта адмовы ў рэгістрацыі. Такая карціна на гэты момант, вядома, яна будзе змяняцца: нехта будзе ўдзельнічаць, нехта будзе адклікацца», — растлумачыла кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына адзначыла, што большасць сельскіх акруг будуць безальтэрнатыўнымі. «Што да Саветаў самага высокага ўзроўню — абласных, то ў Брэсцкім рэгіёне сем безальтэрнатыўных акруг, або 12,3 працэнта, у Віцебскай вобласці — 22 (36,7 працэнта), Гомельскай — 3 (5 працэнтаў), Гродзенскай — 40 (66,7 працэнта). У Мінскай вобласці тры безальтэрнатыўныя акругі, што складае 5 працэнтаў, а ў Магілёўскай няма ні адной. Прычым там ёсць акругі з высокай альтэрнатывай. Сярэдні конкурс — крыху менш як тры кандыдаты на месца», — расказала яна.
У Мінску таксама няма безальтэрнатыўных акруг. У сярэднім тут на адно месца прэтэндуюць больш як чатыры чалавекі. «Калі гаварыць пра сталічныя акругі, дзе больш за ўсё кандыдатаў, то самыя буйныя ў гэтым плане Акадэмічная нумар 48 Першамайскага раёна і Кальварыйская нумар 38 у Фрунзенскім раёне. Тут балаціруюцца па восем кандыдатаў. Далей ідуць Старавіленская акруга нумар 41 па Цэнтральным раёне — сем кандыдатаў. Па шэсць чалавек прэтэндуюць на дэпутацкі мандат у Пляханаўскім, Чыгуначным, Сухараўскім», — удакладніла Лідзія Ярмошына.



24 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 на Блакітных азёрах        06-012 0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси