На кожны трактар знойдзецца “Кантрактар”

ТЭХНІКА часам выходзіць са строю непрадказальна, у самы гарачы час, калі яна патрэбна, як паветра. Тады даводзіцца тэрмінова шукаць фірмы, якія гандлююць неабходнымі дэталямі і запаснымі часткамі, выдзяляць транспарт, каб з’ездзіць у Мінск ці іншы горад. На ўсё гэта патрэбен час, якога іншы раз не хапае, і грашовыя сродкі, бо многія патрабуюць папярэднюю аплату. Напрыканцы мінулага года падобныя пытанні для прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Мядзельшчыны, як кажуць, зняліся з парадку дня. Справа ў тым, што сталічнае ТАА «КАНТРАКТАР» у адным з будынкаў вытворчага ўчастка філіяла «Аўтобусны парк №4» г. Маладзечна адкрыла свой аддзел продажу, дзе прадстаўлены ў шырокім асартыменце запасныя часткі для трактароў і сельскагаспадарчых машын.
На прэзентацыю гандлёвай кропкі былі запрошаны кіраўнікі і інжынеры сельгаспрадпрыемстваў раёна. Выступаючы перад прысутнымі, прадстаўнікі таварыства Валянцін Супрановіч і Сяргей Гатоўцаў расказалі, што «КАНТРАКТАР» з’яўляецца стратэгічнай бізнесадзінкай групы кампаній «Прэмія». Асноўным накірункам з’яўляецца рэалізацыя шырокага асартыменту радыятараў, акумулятарных батарэй, шын, запасных частак да аўтамабіляў «МАЗ», «ГАЗ», «УАЗ», «ЗіЛ», да трактароў «МТЗ», сельскагаспадарчай тэхнікі айчыннай і замежнай вытворчасці, а таксама масла, тасолу, антыфрызаў і інш.
Цэны не вышэйшыя, чым у сталічных гандлёвых кропках. Не патрабуецца папярэдняя аплата. Для пастаянных кліентаў прадугледжана адтэрміноўка плацяжоў ад 10 да 30 дзён. Пры наяўнасці тавар можна атрымаць непасрэдна са склада ў Мядзеле, а пры яго адсутнасці тут гарантавана бясплатная хуткая дастаўка, па жаданні пакупніка нават у гаспадарку. Цікава было даведацца і пра бонусы, якія прапануе кампанія сваім кліентам.
Менеджар продажу Канстанцін Грышчук, які шмат часу папрацаваў у сферы сельгасвытворчасці, запэўніў, што адкрыццё ў Мядзеле аддзела продажу з’яўляецца вельмі важным і выгадным для гаспадарак раёна. Заяўку на тую альбо іншую дэталь можна падаваць практычна кругласутачна. І яна будзе абавязкова выканана ў абгавораны тэрмін.
Прамоўца паведаў, што ААТ «Занарацкі» ўжо карыстаецца паслугамі аддзела, заказала запасныя часткі, пералічыла неабходную суму і ў абгавораны тэрмін атрымае свой заказ.
— Адкрытае акцыянернае таварыства «Сваткі», Нацпарк «Нарачанскі», філіял «ДЭУ-66» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» — гэта далёка не поўны пералік прадпрыемстваў і арганізацый, якія заключылі дагаворы на супрацоўніцтва і карыстаюцца нашымі паслугамі, — зазначыў Канстанцін Міхайлавіч.
— Што вы можаце сказаць наконт пачутага і ўбачанага? — цікаўлюся ў кіраўніка таварыства «Мядзелаграсэрвіс» Уладзіміра Бабкевіча.
— Калі ўсё будзе так, як тут гаворыцца, атрымаецца цудоўна. Аддзел стане сапраўдным памочнікам для сельгасвытворцаў, — адказвае Уладзімір Іосіфавіч.
— Як вы ацэньваеце адкрыццё гандлёвай кропкі? — пытаюся ў галоўнага інжынера ААТ «Сваткі» Уладзіміра Кайко, які ўважліва вывучае тавар на стэлажах.
— Вельмі добра. Сёння ўбачыў шмат таго, што патрэбна нам для рамонту сельгасмашын. Не трэба ехаць у Мінск, набудзем тут. Зручна, — чую ў адказ.
Першыя водгукі някепскія. Хочацца спадзявацца, што ў хуткім часе многія прадпрыемствы і арганізацыі Мядзельшчыны скарыстаюцца паслугамі аддзела і сэканомяць свае грашовыя сродкі.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



11 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

від на Мядзел  возера Мястра  06-012 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси