Дзеда Мароза завуць Антонам

У РЭДАКЦЫЮ патэлефанавала Алена Міхайлаўна Сліжэўская з Буек. Расказала, што сёлета да іх завіталі незвычайныя госці:
— Мне 82 гады, мужу — 83. Так што Дзеда Мароза са Снягуркай зусім не чакалі — але яны наведаліся да нас. Нават з падарункамі! Мы вельмі ўдзячны за такое віншаванне ўсім, хто мае да яго дачыненне. “Чые ж вы, дзеткі, адкуль?” — запыталіся ў гасцей. І пачулі ў адказ, што Дзеда Мароза завуць Антонам, Снягурку — Палінай і вучацца яны ў Сырмежскай школе…
…Што ж за Дзядуля Мароз прыносіць падарункі дарослым? Высветлілася: арганізаваў віншаванне Буйкаўскі сельскі Дом культуры. Яго дырэктар Соф’я Харэвіч расказала, што ў ролі зімовых чараўнікоў выступілі старшакласнікі Антон Сівіцкі і Паліна Сівая. А спонсарам Дзядулі Мароза быў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. “Сёлета нашы зімовыя чараўнікі пастукалі ў тры хаты, — раскрыла таямніцу Соф’я Баляславаўна. — Гэтым разам яны наведаліся да адных, налета павіншуюць іншых. …А фінансаванне навагодніх мерапрыемстваў сёлета было вельмі добрым. У многім дзякуючы яму цікавым атрымалася свята ў Доме культуры: тэатралізаванае прадстаўленне і танцавальная праграма. Удзячна кожнаму, хто прыняў у ім удзел. Асобна хачу назваць Алёну Кукіну і Вольгу Смаленскую, якія выдатна справіліся з ролямі Новых Буйкаўскіх Бабак”.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.



11 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        wjx6x-f4hhi 06-012 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела