Навіны Мядзельшчыны

НЯКЕПСКІХ вытворчых паказчыкаў у гэтыя дні дабіваецца калектыў жывёлаводаў фермы «Новікі» ААТ «Сваткі», які ўзначальвае Таццяна Субач. Тут утрымліваюцца 423 каровы. Сярэднясутачны надой малака ад кожнай рагулі складае 21,87 кілаграма. А гэта найвышэйшы паказчык у раёне.

***

У БАЯРСКАЙ бібліятэцы-доме вольнага часу прайшоў карнавал «Пад навагодняй зоркай». Удзел у ім прынялі 18 самадзейных артыстаў, сярод іх — 10 дзяцей і 8 дарослых. Бібліятэчную залу запоўнілі ўдзячныя гледачы рознага ўзросту. Іх увазе былі прадстаўлены дзве інсцэніраваныя казкі «Церамок». Дзеці падрыхтавалі казку, накіраваную на прапаганду здаровага ладу жыцця, а ў дарослых была свая версія казкі. Атрымалася весела і цікава.

***

7 СТУДЗЕНЯ бягучага года ў НДЦ «Зубраня» прайшлі калядкі. Дзеці ўсіх атрадаў падрыхтавалі тэатралізаваныя прадстаўленні і віншавалі супрацоўнікаў цэнтра. За гэта ім шчодра аддзякавалі салодкімі прызамі.

***

З 4 ПА 6 студзеня ў Мядзеле ў касцёле Маці Божай Шкаплернай адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў. Удзел у духоўных практыкаваннях прынялі дзевяць юнакоў з парафій Мінска, Нарачы, Будслава. Тэмай рэкалекцый было распазнанне свайго паклікання і паглыбленне веры ў жыцці.



10 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi возера Мястра лебедзі на Мястры від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела