Навіны Мядзельшчыны

У рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская разам з прадстаўнікамі ДУ “Мядзельскі ТЦСАН” з салодкімі падарункамі наведала шматдзетныя сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. А гэта 20 дзяцей з 9 сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі Нарацкага, Мядзельскага і Сваткаўскага сельсаветаў. Прыемна, што да гэтай акцыі далучыліся і члены БРСМ, якія раздалі дзятве канцылярскія прылады.

♦♦♦

Малышам горада запомнілася навагодняя ёлка, якая прайшла ў ГДК 27 снежня 2017 года. Асабліва спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам, іх бацькам казачнае прадстаўленне “У гасцях у Беласнежкі”, падрыхтаванае супрацоўнікамі гарадскога Дома культуры. Усе яго ўдзельнікі атрымалі на свяце па вялікай цукерцы. Дарэчы, салодкія падарункі для дзятвы дапамагло набыць раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

♦♦♦

За мінулы год фонды Мядзельскага музея народнай славы папоўніліся больш чым 600 экспанатамі. І найперш — наступныя калекцыі: “Баністыка”, “Нумізматыка”, “Жывапіс”, “Фотадакументы”, “Друкаваныя выданні”. За гэты час праведзена больш за 400 экскурсій, 40 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў. Было арганізавана 17 выстаў, у тым ліку тры з іх экспанаваліся па-за музеем.

♦♦♦

Днямі на міні-рынку ў райцэнтры пачаў працаваць магазін “Курочка-ряба” Мядзельскага ПМС. Набыць там можна курыныя яйкі птушкафабрыкі з Выгалавічаў. Працуе гандлёвая кропка з аўторка па суботу з 10.00 да 17.30 (перапынак на абед — з 14.00 да 14.30). Выхадныя дні — нядзеля, панядзелак.



08 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   Царква ў Крывічах 06-043 img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси