Падарункі ад спонсараў

Наўрад ці ёсць людзі, якія не радуюцца Новаму году. Але найбольш, як мне здаецца, чакаюць гэта свята дзеці. Ды і як жа інакш, калі яно так багата цудамі і сюрпрызамі! Толькі на Новы год у госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыходзіць Дзед Мароз і Снягурка. Уздымаюць усім настрой казачныя героі. Вядома, радуе і мноства падарункаў, якія атрымлівае дзятва.
Напрыканцы адыходзячага года адбылася навагодняя ёлка для выхаванцаў ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мядзельскага раёна”. Многія апранулі на ўрачыстасць касцюмы, якія ім дапамаглі зрабіць матулі. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі Дзеду Марозу вершы, разам з педагогамі вадзілі вакол упрыгожанай ёлкі карагоды, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, весяліліся. Мерапрыемства ўдалося на славу дзякуючы валанцёрам з гімназіі-інтэрната г. Мядзела, якія сумесна з супрацоўнікамі ўстановы падрыхтавалі прыгожую святочную праграму. Адметнасць дзеі надалі і спонсары, якія падчас дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” завіталі на ёлку. Па ўпакоўцы соку атрымаў кожны наведвальнік цэнтра ад кіраўніка сялянскай гаспадаркі “Антэй-сад” Віктара Чабатара. Цукеркі, цацкі, дзіцячыя дыдактычныя дапаможнікі ўручылі выхаванцам прадстаўнікі санаторыя “Сосны”: старшыня прафкама Алена Кордзевіч, казначэй Леанарда Пашкевіч, член прафкама Наталля Дзегцярова. Дарэчы, падарункі былі не толькі ад прафсаюзнай арганізацыі здраўніцы. Частка іх набыта на сродкі, сабраныя членамі працоўнага калектыву, якія дружна падтрымалі прапанову галоўнага ўрача санаторыя Аляксандра Шчуко дапамагчы асаблівым дзецям. Акрамя таго, у якасці спонсараў навагодняга свята выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.
З віншаваннямі звярнуўся да прысутных дзяцей, бацькоў, работнікаў цэнтра дырэктар установы Андрэй Міхаль. На правах кіраўніка цэнтра ён выказаў словы падзякі спонсарам, дзякуючы дапамозе якіх мерапрыемства стала больш адметным і запамінальным. Ад душы парадавалася, што ёсць у нашым цудоўным Нарачанскім краі неабыякавыя, шчырыя людзі, гатовыя падарыць часцінку свайго сэрца дзецям, абдзеленым фізічна, стварыць для іх сапраўднае свята.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



08 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Касцёл у Шэметава   84 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси