Ігар Карпенка ў ДУА “Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу”

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” ДУА “Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу” наведаў 30 снежня 2017 года міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, які падараваў установе сучасны тэлевізар. Разам з ім удзел  у мерапрыемстве прынялі рэктары Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Аляксандр Жук і Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі. Сумеснымі намаганнямі студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ імя М. Танка, а таксама выхаванцаў вучылішча быў падрыхтаваны святочны канцэрт. Дарэчы, гэта не адзінае мерапрыемства, у якім разам удзельнічаюць названыя дзве ўстановы адукацыі. Адбыўся і традыцыйны шахматны турнір, у якім сустрэліся шаноўныя госці і навучэнцы вучылішча. Закончыўся візіт міністра адукацыі адкрыццём кабінета прафарыентацыі, у стварэнні якога значную дапамогу Крывіцкаму спецыяльнаму лячэбна-выхаваўчаму прафесіянальна-тэхнічнаму вучылішчу закрытага тыпу аказалі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі.



03 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 _06-040 _dsc1133-3 0-170

Пабрацімы Мядзела