“Нашы дзеці” працяг.

Напрыканцы адыходзячага года адбылася навагодняя ёлка для выхаванцаў ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мядзельскага раёна”. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі Дзеду Марозу і казачным персанажам вершы, вадзілі вакол упрыгожанай ёлкі карагоды, удзельнічалі ў розных гульнях. Свята ўдалося на славу дзякуючы валанцёрам з гімназіі-інтэрната г. Мядзела, а таксама спонсарам, якія падчас дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” завіталі на мерапрыемства. Па ўпакоўцы соку атрымаў кожны наведвальнік цэнтра ад кіраўніка сялянскай гаспадаркі Антэй-сад” Віктара Чабатара. Цукеркі, цацкі, дзіцячыя дыдактычныя дапаможнікі ўручылі выхаванцам прадстаўнікі санаторыя “Сосны”. Прычым, падарункі былі не толькі ад прафсаюзнай арганізацыі, але і набытыя на сродкі, сабраныя членамі працоўнага калектыву здраўніцы. У якасці спонсараў мерапрыемства выступілі таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.



03 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

_06-040 _dsc1133-3 Касцёл у Шэметава    возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси