Лепшыя ў вобласці

ШМАТ знакавых падзей адбылося сёлета ў жыцці калектыву ваеннага камісарыята. Менавіта пра гэта і пойдзе размова з ваенным камісарам раёна падпалкоўнікам Алегам РАДКЕВІЧАМ:

— Пачну з самага галоўнага. Па выніках работы за 2016-2017 вучэбны год сярод ваенных камісарыятаў сталічнай вобласці мы занялі першае месца. Калі ўлічыць, што ў вобласці 15 такіх калектываў, то наша перамога даволі важкая. Агульны поспех складаўся з дасягненняў асобных служб. Хачу адзначыць работу сакрэтнай часці, якую ўзначальвае Людміла Грышкевіч. Гэты калектыў заняў першае месца. Мабілізацыйная група, якой кіруе мой намеснік маёр Віталій Якушаў, заняла другое месца ў вобласці. На другім месцы таксама група прызыву на ваенную службу на чале з маёрам Васілём Аскіркам. Група тэрытарыяльнай абароны заняла трэцяе месца. А ў выніку ваеннаму камісарыяту прысуджана першае месца.
— Алег Леанідавіч, наколькі ведаю, калектыў ваенкамата прымае актыўны ўдзел у спартыўным жыцці раёна. Ды і не толькі раёна…
— Сёлета сярод ваенных камісарыятаў вобласці праводзілася спартакіяда, якая ўключала спаборніцтвы па лыжных гонках, валейболе, міні-футболе і стральбе. Дастойна выступіла наша каманда і заняла другое месца. Па міні-футболе ў нас першае месца, па валейболе — другое і другое па стральбе. У склад каманды па міні-футболе ўваходзяць як афіцэры, так і грамадзянскія асобы, якія ў нас працуюць. Спартакіяда праводзілася ў Клецку. За нашу каманду актыўна хварэла група падтрымкі з сімволікай Мядзельшчыны…
— Чым яшчэ супрацоўнікам ваенкамата запомніцца адыходзячы год?
— Упершыню за ўсю гісторыю раённага ваеннага камісарыята нас наведаў міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. У яго засталіся вельмі добрыя ўражанні ад калектыву, адміністрацыйнага будынка. Ён пагутарыў літаральна з кожным супрацоўнікам і быў задаволены сваім візітам.
Ваенны камісарыят у складзе штаба тэрытарыяльнай абароны раёна прымаў удзел у сумесных вучэннях Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь «Захад-2017». Усе пастаўленыя задачы выкананы. Не лішнім будзе адзначыць, што ў гэтых вучэннях бралі ўдзел толькі два ваенкаматы сталічнай вобласці.
— Супрацоўнікі райваенкамата праводзяць ваенна-патрыятычную работу сярод дзяцей і моладзі. Раскажыце коратка пра гэта.
— Сапраўды, у ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі асабовы склад ваеннага камісарыята прымае актыўны ўдзел. Сумесна з раённымі арганізацыямі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў», якую ўзначальвае маёр у адстаўцы Міхаіл Чаркасаў, і «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» на чале з падпалкоўнікам запасу Юрыем Мяркулавым наведалі многія школы Мядзельшчыны. Цесна супрацоўнічаем і з Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам «Зубраня», куды неаднаразова наведваліся на розныя мерапрыемствы. Гэты пералік можна доўжыць і доўжыць…
У 2018 годзе будзе адзначацца 100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 100-годдзе ваенных камісарыятаў. Таму работа па патрыятычным выхаванні працягнецца і надалей. Яшчэ больш актыўна будзем прыцягваць афіцэраў у запасе і ў адстаўцы да сустрэч са школьнікамі і моладдзю. Лічу, што наступны год стане насычаны рознымі мерапрыемствамі. А што датычыць нашага калектыву, то мы пастараемся ўтрымацца на той вышыні, якую ўдалося заваяваць сёлета.
Карыстаючыся выпадкам, хачу шчыра павіншаваць не толькі супрацоўнікаў ваенкамата, але і ўсіх жыхароў Мядзельшчыны з надыходзячым Новым годам. Няхай радасць не пакідае вашы дамы, няхай у вашых сем’ях пануюць мір і спакой, упэўненасць у заўтрашнім дні, няхай будуць добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Моцнага вам здароўя, міру і дабра!

Гутарыў
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымку: калектыў супрацоўнікаў раённага ваеннага камісарыята.
Фота Аляксандра Высоцкага.



04 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах     Паруснікі                          84 img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси