У Нарачы адкрыўся сацыяльны пункт!

ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны сістэмы працы і сацыяльнай абароны! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
Ваша добрасумленная праца, пачуццё адказнасці, уменне суперажываць захоўваюць веру людзей у ідэалы дабрыні і справядлівасці. Работнікі сацыяльнай абароны па праву карыстаюцца заслужанай павагай у жыхароў раёна. Вашай цеплынёй і клопатам атулены тысячы людзей самых розных узростаў і сацыяльнага становішча. Прыміце шчырую ўдзячнасць за працавітасць, цярпенне, дабрыню і аптымізм, якія вы пасяляеце ў сэрцах і душах людзей.
Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у вашай няпростай, але высакароднай службе.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

АДМЕТНАЯ падзея адбылася для жыхароў курортнага пасёлка: у былым будынку Нарацкай сярэдняй школы №2 адкрыўся сацыяльны пункт. Сюды два разы ў месяц будуць выязджаць супрацоўнікі аддзяленняў дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў з мэтай арганізацыі работы гурткоў па інтарэсах, правядзення іншых мерапрыемстваў, якія дазваляюць змястоўна бавіць вольны час.
Напачатку ўсіх прысутных прывітаў дырэктар ДУ “Мядзельскі ТЦСАН” Віталій Місуна. Віталій Анатольевіч, у прыватнасці, нагадаў, што ўстанова, якую ўзначальвае, аказвае сацыяльныя паслугі ўразлівым катэгорыям насельніцтва. І, найперш, пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
— Улічваючы вялікую працягласць раёна, каб як мага больш грамадзян ахапіць сацыяльным абслугоўваннем, у населеных пунктах ствараюцца сацыяльныя пункты, — адзначыў прамоўца. — Яны функцыянуюць ужо ў Будславе, Камарове Свірскага сельсавета, Вузле. Будзе цяпер такі пункт і ў к. п. Нарач. Сімвалічна тое, што адкрываецца ён напярэдадні нашага прафесійнага свята — Дня работнікаў сацыяльнай абароны. Аказвацца тут будуць паслугі па залічэнні на надомнае сацыяльнае абслугоўванне. Акрамя таго, пачнуць працаваць гурткі па інтарэсах для пажылых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Звярнуўся да жыхароў пасёлка і гасцей таксама старшыня Нарацкага сельскага выканаўчага камітэта Мікалай Маркевіч. Мікалай Іванавіч, дарэчы, да пераходу на гэту пасаду шмат гадоў запар узначальваў Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. І менавіта пры яго непасрэдным удзеле нямала зроблена па стварэнні сацыяльных пунктаў у раёне, у тым ліку і ў к. п. Нарач.
— Вельмі прыемна, што і ў нашым сельсавеце нарэшце адкрываецца такі пункт. Спадзяёмся, што людзі сюды будуць прыходзіць, — зазначыў Мікалай Маркевіч. — Умовы і для працы, і для адпачынку — выдатныя. У добры шлях!
Выказала задавальненне тым фактам, што ў к. п. Нарач будзе працаваць сацыяльны пункт, намеснік дырэктара ТЦСАН Наталля Шаранговіч:
— Мы рады, што адкрыліся. Што цяпер і ў вас будзе месца, дзе зможаце адпачыць ад надзённых праблем, цікава і карысна правесці вольны час, атрымаць зарад бадзёрасці і аддаць часцінку сваёй энергіі іншым.
Карыстаючыся выпадкам, Наталля Анатольеўна прадставіла прысутным інспектара па асноўнай дзейнасці Нэлі Карачун, якая тут будзе працаваць, загадчыкаў аддзяленняў інвалідаў Аксану Сіськевіч і дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Людмілу Перагуда, кіраўнікоў гурткоў Марыну Чарняўскую і Аксану Андрон. Яны па чарзе расказалі пра работу, якая будзе весціся. Ну і, вядома ж, выказалі спадзяванне, што сацыяльны пункт з часам стане для многіх жыхароў курортнага пасёлка другім домам, які яны будуць наведваць з радасцю і задавальненнем.
Дарэчы, разам з супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на мерапрыемства прыехалі актыўныя наведвальнікі названых вышэй аддзяленняў з Мядзела, якія змаглі расказаць, чым яны займаюцца і як адпачываюць. Вельмі цікавае атрымалася выступленне ў Ліліі Сокавай. Лілія Уладзіміраўна падзялілася назапашаным вопытам работы. Узгадала, як разам і над вырабамі працуюць, і экскурсіі, паходы розныя арганізоўваюць, і імяніннікаў ад чыстага сэрца віншуюць…
За кубачкам чаю завязалася нетаропкая размова пра час і жыццё, будзённыя клопаты. Тон распачатай гутарцы задавалі супрацоўнікі цэнтра. Праяўлялі актыўнасць і запрошаныя. Шмат вершаў, у тым ліку жартоўных, баек ведае мядзяльчанка Ірына Квяткоўская. А як хораша яна іх дэкламуе! Нездарма на многіх канцэртах, прычым не толькі ў райцэнтры, удзельнічае жанчына. У артыстычных здольнасцях Ірыны Альбінаўны пераканаліся і прысутныя, якія горача апладзіравалі ёй. Верш пра каханне прачытала і Лілія Сокава. Многія адзначалі, што з такімі актывісткамі сапраўды не прападзеш.
Прама ў зале, дзе праходзіла мерапрыемства, былі наладжаны выставы вырабаў, зробленых рукамі наведвальнікаў абодвух аддзяленняў. З цікавасцю іх разглядалі жыхары курортнага пасёлка. Магчыма, з часам яны і самі пакажуць, на што здольныя. Па крайняй меры, хочацца верыць, што памяшканні, дзе размяшчаецца сацыяльны пункт, не будуць пуставаць.
Кінулася ў вочы таксама, што многія з прысутных абменьваліся нумарамі тэлефонаў, запісвалі электронныя адрасы адзін аднаго. І гэта вельмі добра. Як бачна, сустрэча пайшла на карысць! І госці, і гаспадары адпачылі, павесяліліся, а некаторыя і штосьці новае для сябе змаглі пераняць.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



03 Студзень 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

возера Мястра від на Мядзел Лебедзі на Нарачы 84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси