З НОВЫМ ГОДАМ!

ПАВАЖАНЫЯ жыхары Мядзельскага раёна!
Набліжаецца самае любімае і добрае свята — Новы год! Яно заўсёды звязана з надзеямі на выкананне планаў і запаветных жаданняў, на абнаўленне і дасягненне поспеху. Новы год — гэта не проста змена дат у календары. Гэта час, калі падводзяць вынікі, асэнсоўваюць перажытае, будуюць планы. Адыходзячы год быў для нас часам адказных рашэнняў і дзеянняў. Праводзячы яго, хочацца выказаць усім вам словы асаблівай падзякі за працавітасць і аптымізм, за ўсё, што мы змаглі зрабіць разам дзеля дабрабыту Мядзельшчыны. Наперадзе нас чакае сур’ёзная работа па падрыхтоўцы райцэнтра і іншых населеных пунктаў да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”. Мы працягнем працу над развіццём галін эканомікі і сацыяльнай сферы, будзем рабіць усё для паляпшэння якасці жыцця людзей. Толькі разам зможам ажыццявіць любыя планы і праекты. Мы з аптымізмам глядзім у будучыню, шчыра верым у лепшае, ва ўдачу і поспех.
Дарагія сябры! Няхай Новы год падорыць вам новыя яркія падзеі, праца прынясе дастатак, стабільнасць і гонар — за сябе, калег, блізкіх. Няхай у душы кожнага расквітнее любоў да сваёй малой радзімы, якая праявіцца ў канкрэтных справах.
Жадаем вам здароўя і шчасця! Няхай у кожным доме будзе шмат радасці, у кожнай сям’і пануюць згода і дабрабыт! Міру і дабра вам і вашым блізкім! З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



31 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  Лебедзі на Нарачы dsc_5774-3 img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси