



ЦБП № 619 абслугоўвае больш за 400 суб’ектаў гаспадарання і індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод іх буйныя арганізацыі раёна: Нацыянальны парк “Нарачанскі”, НДЦ “Зубраня”, санаторыі “Прыазёрны”, “Сосны”, “Нарачанскі бераг”, сялянскія гаспадаркі “Антэй-сад”, “Вікі-сад” і некаторыя іншыя.
Значны ўклад у развіццё банкаўскай справы, укараненне перадавых метадаў абслугоўвання насельніцтва ўнеслі ветэраны банка. Гэта Софія Сямёнаўна Хвалько — самы ганаровы ветэран, практычна равесніца “Беларусбанка” (26 гадоў стажу ў сістэме). Больш за 40 гадоў прысвяцілі банкаўскай справе Анастасія Сяргееўна Герасіменка і Ванда Станіславаўна Падрэз. Больш за 30 — Уладзімір Юльянавіч Гушча, Алена Юльянаўна Юзэфовіч, Ірына Чаславаўна Баўтрамовіч, Лідзія Іванаўна Маісеенка, Любоў Іванаўна Бурак, Эльвілія Вацлаваўна Пяцько.
Эфектыўная праца супрацоўнікаў банка была адзначана раённым выканаўчым камітэтам на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным юбілею. За высокую якасць работы, узровень абслугоўвання кліентаў і актыўны ўдзел у грамадскім і спартыўным жыцці раёна старшыня райвыканкама Анатолій Мар’янавіч Вайнілка ўручыў Ганаровыя граматы начальніку аддзела карпаратыўнага бізнесу Дзянісу Аляксандравічу Кушнеру і галоўнаму спецыялісту аддзела рознічнага бізнесу Дар’і Пятроўне Жанеўскай. Ганаровымі граматамі і падзякамі начальніка філіяла № 500-Мінскага ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” была адзначана праца дырэктара цэнтра Таццяны Георгіеўны Біралы, кіраўніка аддзялення № 619/31 у к. п. Нарач Наталлі Іосіфаўны Субач і спецыяліста сектара аўтаматызацыі Ігара Іосіфавіча Козела. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і ў сувязі з 95-годдзем ААТ “ААБ Беларусбанк” дырэктар цэнтра Таццяна Георгіеўна Бірала ўручыла Ганаровыя граматы старшаму касіру Таццяне Мікалаеўне Малько, галоўным спецыялістам Марыне Дзмітраўне Бурляевай і Аксане Уладзіміраўне Патапавай, вядучым спецыялістам Яніне Станіславаўне Талайка і Наталлі Алегаўне Авілкінай.
Сёння цэнтр банкаўскіх паслуг № 619 адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк” мае вялікі прафесійны вопыт і багатыя традыцыі, рэпутацыю надзейнага і вернага партнёра ў Мядзеле і ў раёне. І верым, што так будзе заўсёды!
Гісторыя “Беларусбанка” — гэта гісторыя кожнага з нас, гісторыя раскрыцця патэнцыялу, невычэрпнай энергіі, перспектыў, жаданняў і магчымасцей, пачынаючы з асобна ўзятага чалавека і працягваючы развіццём прадпрыемства.
Мы шчыра ўдзячны тым, хто раздзяляе з намі радасць дасягненняў і поспехаў у гэты юбілейны год. А таксама тым, чые праца і давер дазволілі і дазваляюць нам заставацца ў авангардзе сусветнай эканомікі.
Ад усёй душы віншуем нашых партнёраў і жыхароў Мядзельшчыны з Калядамі і Новым годам! Жадаем упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у любых пачынаннях, здароўя, шчасця, кахання і дабрабыту!
“Беларусбанк” — заўсёды побач!
С. СІМАНАВА.
Намеснік дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 ААТ “ААБ “Беларусбанк”.
Пакінуць каментарый