Навіны Мядзельшчы

У раённаЙ дзіцячай бібліятэцы-экалагічным цэнтры праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Калядам і Новаму году. На іх дзеці даведваюцца пра гісторыю святаў, як яны адзначаюцца ў розных краінах, адказваюць на пытанні жартоўных віктарын, знаёмяцца з мастацкімі творамі пра сімвал надыходзячага года.

♦ ♦  ♦

У НДЦ «Зубраня» адбылася традыцыйная гульня ўдзельнікаў змены «Крыштальны зубр» з камандай знаўцаў тэлевізійнага клуба «Што? Дзе? Калі?», а таксама з гульцамі элітарнага маскоўскага клуба «Што? Дзе? Калі?» Верай Рабкінай і Дар’яй Шаўцовай. Узначальваў каманду вядомы беларускі вядучы Алесь Мухін. У выніку каманда дарослых атрымала перамогу з лікам 6:4.

♦ ♦  ♦

На базе Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа прайшлі раённыя спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму ў спартыўных залах. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох устаноў адукацыі. Кожная з іх прадставіла па дзве каманды. Перамагла каманда №1 Нарацкай СШ №1. На другім месцы — каманда №1 Крывіцкага ВПК, на трэцім — каманда №2 Нарацкай СШ №2, паведамілі з цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

♦ ♦  ♦

Два дні ў Мар’інай Горцы праходзілі спаборніцтвы ў камандным Кубку Мінскай вобласці па шашках-100. Прымала ў іх удзел зборная каманда раёна ў складзе Леаніда Козела, Леаніда Жыхара, Уладзіміра Муравейкі. Землякі занялі трэцяе месца.



27 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  возера Мястра 1-12 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси