Абноўлены дэкрэт нумар 3 пачне працаваць з 1 студзеня 2019 года

Пра гэта пазаўчора па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БелТА.
«Самы важны падыход — гэта стымуляванне занятасці. Каб максімальна стварыць умовы для стапрацэнтнай занятасці грамадзян, якія павінны працаваць па сваіх магчымасцях», — сказаў віцэ-прэм’ер.
Паводле слоў Васіля Жарко, урад вызначыць адпаведныя крытэрыі і пералік паслуг, кошт якіх тыя, хто трапляе пад нормы абноўленага дэкрэта, будуць абавязаны кампенсаваць у поўным аб’ёме.
Віцэ-прэм’ер удакладніў, што ў сувязі з новымі падыходамі дэкрэт будзе выкладзены ў новай рэдакцыі, зменіцца і назва дакумента. «Рэалізацыя норм гэтага дэкрэта аб стымуляванні занятасці насельніцтва прадугледжвае два механізмы іх рэалізацыі — эканамічны і адміністрацыйна-кіраўніцкі»,— сказаў ён.
Васіль Жарко нагадаў, што ў Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы для рэалізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымулявання самазанятасці. У гэтым напрамку прыняты ўжо шэраг дакументаў, якія дазваляюць легалізавацца і лібералізаваць умовы вядзення бізнесу. Акрамя таго, на мясцовыя органы ўлады ўскладзены абавязак па стварэнні новых рабочых месц, даведзены адпаведныя даручэнні.
Такім чынам, дзяржава стварае ўмовы для ўключэння грамадзян у працоўную дзейнасць, а адносна тых, хто «можа і павінен працаваць, але не хоча», будуць прымяняцца эканамічныя рычагі. «Гэта прадугледжвае кампенсаванне 100 працэнтаў затрат па тых паслугах, якія вызначыць урад, — растлумачыў віцэ-прэм’ер. —Ураду адведзены першы квартал наступнага года для распрацоўкі пераліку такіх паслуг, каб непрацуючыя грамадзяне, якія абавязаны кампенсаваць, разумелі, за што яны будуць плаціць. Таксама ўрад вызначыць крытэрыі аднясення да плацельшчыкаў».
«З 1 студзеня 2019 года будзе кампенсаванне па поўным кошце. А за гэты год створыцца інфармацыйная база. Яе будзе весці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны», — расказаў Васіль Жарко.
Ён падкрэсліў, што работа ў рамках новай рэдакцыі дэкрэта будзе прадугледжваць максімальна індывідуальны падыход. Асноўнымі адказнымі выканаўцамі пры рэалізацыі дакумента выступяць мясцовыя органы ўлады і камісіі, якія створаць у адміністрацыях раёнаў і гарадоў. Кіраўнікамі гэтых камісій будуць старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, а ў склад увойдуць як прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, так і грамадскіх арганізацый.
Прадугледжана, што камісія, перш чым прымаць рашэнне аб стапрацэнтным кампенсаванні затрат грамадзянінам, вывучыць усе акалічнасці індывідуальна, прапануе працаўладкаванне або, магчыма, выявіць нейкія важкія падставы, каб выключыць з пераліку плацельшчыкаў.
Такія камісіі будуць пастаянна дзеючымі і перыядычна пераглядаць пералік асоб, якія аднесены да катэгорыі плацельшчыкаў. Гэта значыць, пры ўстанаўленні факта працаўладкавання чалавек будзе выключацца са спіса.
За якія менавіта паслугі трэба будзе кампенсаваць поўны кошт, Васіль Жарко не ўдакладніў, адзначыўшы, што гэта пытанне пакуль на стадыі абмеркавання. «Ёсць вялікі пералік паслуг, які на сённяшні дзень субсідзіруецца з бюджэту. І мы вызначым той пералік, які будзе прапанаваны для кампенсавання», — сказаў ён.
Праектам дэкрэта таксама прадугледжваецца вызваленне ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў, што прадугледжана дзеючай рэдакцыяй дакумента.
Васіль Жарко акцэнтаваў увагу, што калі ў той ці іншай мясцовасці не будзе рабочых месц, то задача па іх стварэнні або забеспячэнні перападрыхтоўкі незанятых грамадзян будзе ляжаць на органах улады.



26 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  лебедзі на Мястры 06-043 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси