Навіны Мядзельшчыны

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Танка функцыянуе выстава “Рождества прекрасные мгновенья”. Уражваюць прыгажуня ёлка, зробленая з кніг у зялёных вокладках, мноства навагодніх і калядных паштовак, іншая літаратура, якая адлюстроўвае святочную тэматыку.

На працягу двух дзён, 12-13 снежня бягучага года, у Мінску праходзіў фінальны этап рэспубліканскага лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства “Трыста талентаў для каралевы”. Дарэчы, у складзе каманды Мінскай вобласці было пяць вучняў з нашага раёна.

У мінулую суботу ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў адбыліся спаборніцтвы па баскетболе. У групе “А” перамаглі каманды хлопчыкаў і дзяўчынак з Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі. У групе “Б” першае месца заняла каманда дзяўчынак са Свірскага ВПК
д/с-СШ, а сярод хлопчыкаў — з Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.

На гэтым тыдні вельмі актыўна наведваюць Мядзельскі музей народнай славы дзеці, якія адпачываюць у НДЦ “Зубраня”. Штодзённа на двух аўтобусах прыязджаюць хлопчыкі і дзяўчынкі сюды на экскурсію, каб пазнаёміцца з багатай гісторыяй Нарачанскага краю, пачынаючы ад мінулага да гэтых дзён, са славутымі падзеямі і знакамітымі ўраджэнцамі раёна.



18 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 Лебедзі на Нарачы лебедзі на Мястры Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела