ПАРУПІЦЦА ДАВЯДЗЕЦЦА ЎСІМ

НА ЗЫХОДЗЕ мінулага тыдня ў вялікай зале райвыканкама адбылася пашыраная нарада з
удзелам прадстаўнікоў абласных службаў і ўпраўленняў. Размова вялася наконт грунтоўнай падрыхтоўкі Мядзельшчыны да абласных “Дажынак-2018”. Прытым, па кожнай сферы агучваліся аб’ёмы неабходных работ, указваліся аб’екты, якія патрабуюць рэканструкцыі ці абнаўлення, крыніцы фінансавання. Правялі пасяджэнне намеснік губернатара Міншчыны Сяргей Неўмяржыцкі і старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка. Пры гэтым Сяргей Пятровіч адзначыў, што ўжо праз пару тыдняў павінен быць гатовы разгорнуты комплексны план падрыхтоўкі азёрнага краю да “Дажынак-2018”. Асаблівая ўвага надавалася тэмпам выканання работ і іх якасці, бо давядзецца зрабіць вельмі многае.
Яно і сапраўды, толькі ў цэнтры Мядзела новага аблічча патрабуюць плошча Леніна і амфітэатр, будынкі рэстарана і Дома быту, участка паштовай сувязі… Чакаюць кваліфікаваных рамонтнікаў і многія аб’екты адукацыі і медыцыны, гандлю і грамадскага харчавання, нарэшце, у жылым сектары. А яшчэ — дарогі, іх асвятленне. У прыватнасці, ад кафэ “Беларуская хата” да паліклінікі, дзе ў цемры па абочыне ходзіць нямала людей. Карацей кажучы, літаральна ў кожнай арганізацыі і ўстанове, на кожнай сядзібе і дваровай тэрыторыі ёсць да чаго прыкласці рукі, каб мы, як гасцінныя гаспадары, маглі дастойна прыняць у наступным годзе галоўнае свята хлебаробаў вобласці. Як падкрэсліў Сяргей Неўмяржыцкі, масава ўвесь комплекс падрыхтоўчых работ да “Дажынак-2018” павінен без усялякага прамаруджвання стартаваць з надыходам вясны, у сакавіку, а ў жніўні — завершаны ў поўным аб’ёме без прыкрых недапрацовак…
Наш кар



14 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 возера Глубелька 0-170 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси