Азнаёміцца можа кожны

Як вядома, 18 лютага 2018 года пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. У многіх установах і гаспадарках, арганізацыях і на прадпрыемствах раёна ўжо аформлены куткі выбаршчыка. У будынку Крывіцкага сельвыканкама такі знаходзіцца ў кабінеце №1. Тут кожны, хто цікавіцца ходам падрыхтоўкі да выбараў, можа знайсці адпаведную літаратуру і матэрыялы: ёсць Канстытуцыя і Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь, Указ аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, разнастайныя рашэнні, у тым ліку і «Аб стварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання». А яшчэ — каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні важнай кампаніі, спецвыпуск газеты «СБ», прысвечаны мясцовым выбарам, і іншае.

 



13 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  06-043 _06-040 0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси