Удалыя “Спробы пяра”

З САМАГА адкрыцця ў Мядзеле гімназіі-інтэрната там працуе аб’яднанне па інтарэсах “Спробы пяра”. Гэта гурток літаратурнага накірунку. Вучні глыбей, чым на ўроках, знаёмяцца з сусветнай літаратурнай спадчынай і нават самі спрабуюць пісаць. Адну главу эпічнага твора, які калектыўна напісалі гурткоўцы, прапануем сёння вашай увазе. Але спачатку паразважаем пра творчасць юных з кіраўніком аб’яднання — настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Вікторыяй СЯКЛЮЦКАЙ.

ЧАГО ЎСЁ ПАЧЫНАЛАСЯ?
— А сапраўды, з чаго? — задумваецца Вікторыя Вячаславаўна. — Я занялася гэтым у самым пачатку педагагічнай дзейнасці, яшчэ калі працавала ў Мядзельскай СШ №2. Мне тады далі ўсю паралель пятых класаў, і дзеткі сталі прыносіць свае допісы. Магчыма, я іх прасіла пра гэта, магчыма — натхніла… А можа, і само так атрымалася — не памятаю ўжо. Вядома, у дзіцячых тэкстах заўсёды шмат недахопаў — я пачала іх правіць. Дзецям спадабалася — і допісы пайшлі валам! Гурток працаваў неафіцыйна, без усялякай аплаты… Памятаю, дзеці дахаты сходзяць, паабедаюць, зноў прыйдуць — а я ўсё апрацоўваю іх тэксты. Разыходзіліся мы толькі гадзін у шэсць вечара.
Калі адкрывалася гімназія, перавялася сюды. І адразу прапанавалі весці гурток — ужо афіцыйна. Мы назвалі яго “Спробы пяра”. Праўда, не раз я сыходзіла ў дэкрэтны водпуск, і тады гэтай справай займалася Людміла Альфрэдаўна Цяляк — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўніца рускай мовы і літаратуры. Яна і прыдумала ствараць альманах “Проба пера” (адразу ён быў рускамоўным), і першыя выпускі выйшлі пад кіраўніцтвам Людмілы Альфрэдаўны. Потым яна перадала гэту справу мне. Пасля гуртку даручылі і выпуск газеты “Кур’ер гімназіі”. Сёння ў нашай установе адукацыі рэгулярна выходзяць два перыядычныя выданні.
ПРА ПРЫЗНАНЫХ
ПАЭТАК ГІМНАЗІІ,
“БЯРОЗКУ” І НЕ ТОЛЬКІ


— Пра што вучнёўскія творы? — перапытвае Вікторыя Сяклюцкая.

— Пра Радзіму, Нарач, Мястра, Мядзел, маму, тату, сяброўства, каханне, хатніх гадаванцаў, мір і вайну — пра ўсё, што хвалюе падлетка. За гады існавання гуртка ў нас выраслі і амаль прафесійныя паэты. Насця Вербіловіч, Іра Скурко — сёння самыя прызнаныя паэткі гімназіі. Многія здзіўляюцца: няўжо дзяўчаты самі так пішуць? Так, сапраўды, у іх Божы дар.

Працяг шукайце ў нашай газеце №71 ад 9.12.2017



12 снежня 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 84 возера Мястра     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела