Гуманоід прызямліўся ў гімназіі

ГЛАВА 1
Увогуле я старанны хлопец. Але перагружаны. Таму, бывае, стамляюся на ўроку і тады пачынаю шныпарыць па класе вачыма.
Якое ж было маё здзіўленне, калі аднойчы на ўроку беларускай мовы (дарэчы, маім любімым уроку) пад партай Каці Жанеўскай я заўважыў касматую істоту зялёнага колеру!
(Цікава, якім вы ўявілі сабе
прышэльца?)
Я працёр вочы, але гэта быў не сон. Істота міргнула адным вокам і чамусьці пагрозліва пахітала мне пальцам. І — цуд! — я добра зразумеў, што яна мне хацела сказаць! Гэта было: «Мікіта! Вучы беларускую мову, тады зможаш размаўляць з прышэльцамі!» Дык вось хто гэта быў…
Празвінеў званок, усе рынуліся на калідор. І толькі адзін я сядзеў, як прывязаны, і ад здзіўлення не мог скрануцца з месца.
Прышэлец вылез з-пад парты і запілікаў, як тэлефон, але і гэтыя гукі чамусьці былі мне зразумелыя. Мой госць прасіў:
— Мікітачка, міленькі, дапамажы мне! Я вельмі закаханы ў Кацюшу, але пакуль не магу ёй паказацца: баюся напужаць. Ты ж ведаеш, яна баіцца нават павукоў і мышэй, а тут я! Вось я і прашу, каб ты паклапаціўся пра яе.
— Я-я-я? А што я павінен рабіць?
— Як?! Ты не ведаеш?
— Не-е-е, — прамычэў я.
— Ну-у-у, гэта элементарныя правілы пікапа, ці, як даўней казалі, залётаў, я цябе мігам навучу! Трэба падносіць ёй партфель аж да кватэры, частаваць шакаладкамі і дарыць кветкі…
Як я мог не паслухацца самога іншапланецяніна? Вядома, я пачаў рабіць усё, што ён мне сказаў. У хуткім часе мы з Кацяй сталі добрымі сябрамі. Я дапамагаў ёй з беларускай мовай, а яна расказвала цікавенныя гісторыі пра Індыю, у якой калісьці пабывала.
Каця ўсё яшчэ не ведала пра прышэльца. А я яго бачыў, прычым часцей за ўсё на ўроках беларускай мовы. Мабыць, ён таксама вырашыў падмацаваць свае веды ў гэтай найпрыгажэйшай на свеце мове. На перапынках, калі ўсе сыходзілі з класа, мы з ім размаўлялі таксама па-беларуску. Прышэлец назваўся Афонем. Усё ішло найлепшым чынам.
А праз тыдзень Каця раптоўна знікла. Яна не прыйшла ў школу, тэлефон маўчаў, пасля ўрокаў ніхто мне не адчыніў у Каці дома. Я не на жарты ўстрывожыўся: а раптам яе скраў закаханы прышэлец? Пабег у банк, дзе працуе Каціна мама, каб усё ёй расказаць. Фу-у-у… Аказалася, Каця з’ехала ў Барысаў на спаборніцтвы па спрынтарскім бегу.
Праз два дні на лінейцы яе віншавалі з першым месцам. А потым яна сказала мне па сакрэце, што хтосьці ўставіў ёй у красоўкі мікраскапічныя маторчыкі, якія самі неслі яе ўперад. Хтосьці ўсю дарогу да Барысава падкладаў ёй у заплечнік смакоткі і запоўніў яе пакой у гатэлі кветкамі… Хавацца далей не было сэнсу, і я расказаў Каці пра Афоню. Так мы пачалі сябраваць утраіх.

Мікіта Балюк.
Вучань 7 класа гімназіі-інтэрната горада Мядзела.



12 снежня 2017.   Каментарыі: 2 каментары.    Размешчана ў Творчасць

Да запісу 2 каментары

Цiкава, а калi можна будзе прачытаць працяг?..

Аўтары плануюць выпусціць кнігу з усемі гісторыямі пра гуманоіда. Спадзяемся, у іх гэта атрымаецца.

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

возера Глубелька  возера Мястра  Рэчка Нарачанка        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси